Камфоравае дрэва 5/359, 360

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАМФО́РАВАЕ ДРЭ́ВА,

камфоравы лаўр (Cinnamomum camphora), кветкавая расліна сям. лаўровых, від роду карычнік, або карычны лаўр. Радзіма — Паўд.-Усх. трапічная Азія. Утварае лясы. Вырошчваюць у тропіках і субтропіках многіх краін, у т. л. на чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.

Шматгадовазялёнае дрэва да 50 м выш. і 3 м у дыяметры, з карой, якая дае трэшчыны Лісце простае, скурыстае, бліскучае. Кветкі дробныя, белаватыя ці жаўтаватыя, сабраныя ў кальчакі. Плод — цёмна-сіняя сакаўная касцянка. Вегетатыўныя органы і плады маюць прыемны востры пах камфары. Тэхн., дэкар., інсектыцыдная і лек. расліна. Выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

Г.​У.​Вынаеў.

т. 7, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

камфо́равы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. камфо́равы камфо́равая камфо́равае камфо́равыя
Р. камфо́равага камфо́равай
камфо́равае
камфо́равага камфо́равых
Д. камфо́раваму камфо́равай камфо́раваму камфо́равым
В. камфо́равы (неадуш.)
камфо́равага (адуш.)
камфо́равую камфо́равае камфо́равыя (неадуш.)
камфо́равых (адуш.)
Т. камфо́равым камфо́равай
камфо́раваю
камфо́равым камфо́равымі
М. камфо́равым камфо́равай камфо́равым камфо́равых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАМФАРАНО́СНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

расліны, якія маюць камфарны эфірны алей, гал. кампанент якога — камфора. Да К.р. належаць базілік, камфоравае дрэва, піхта сібірская (з яе ігліцы атрымліваюць барнілацетат, які перапрацоўваюць у камфару).

т. 7, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

камфо́равы Kmpfer-;

камфо́равае дрэ́ва бат. Kmpferbaum m -(e)s, -bäume;

камфо́равае ма́сла Kmpferöl n -(e)s;

камфо́равы спірт Kmpfergeist m -es

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ка́мфорный камфо́рны, камфо́равы;

ка́мфорное де́рево камфо́рнае (камфо́равае) дрэ́ва;

ка́мфорное ма́сло камфо́рнае ма́сла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)