ка́мфарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́мфарны ка́мфарная ка́мфарнае ка́мфарныя
Р. ка́мфарнага ка́мфарнай
ка́мфарнае
ка́мфарнага ка́мфарных
Д. ка́мфарнаму ка́мфарнай ка́мфарнаму ка́мфарным
В. ка́мфарны (неадуш.)
ка́мфарнага (адуш.)
ка́мфарную ка́мфарнае ка́мфарныя (неадуш.)
ка́мфарных (адуш.)
Т. ка́мфарным ка́мфарнай
ка́мфарнаю
ка́мфарным ка́мфарнымі
М. ка́мфарным ка́мфарнай ка́мфарным ка́мфарных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АРКТАТРАЦІ́ЧНАЯ ФЛО́РА,

існавала ад пач. палеагену да сярэдзіны неагену на сушы ў межах сучасных арктычных ускраін і ўмераных шыротаў Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Вылучана О.Геерам па знаходках у Грэнландыі, на Шпіцбергене і інш. У Еўропе існавала да сярэдзіны міяцэну.

Склалася на аснове трапічнай флоры мелавога перыяду ва ўмовах масавага пашырэння пакрытанасенных, развіцця лістападнай расліннасці. У арктатрацічнай флоры былі пальмы сабаль, хлебнае дрэва, эўкаліпт, фікус, камфарны лаўр, пазней гінкга, магнолія, платан, каштан, грэцкі арэх, бук, дуб, вяз, вярба, таполя, арэшнік і інш. Па меры пахаладання адбывалася замяшчэнне раслін менш цеплалюбнымі, фарміравалася сучасная занальная расліннасць. Арктатрацічная флора паслужыла асновай для фарміравання сучаснай флоры Еўразіі і Паўн. Амерыкі.

т. 1, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)