КАМУНА́ЛЬНЫЯ МАШЫ́НЫ,

машыны для сан. ачысткі населеных пунктаў, рамонту і ўтрымання гар. дарог і будынкаў, догляду за зялёнымі насаджэннямі.

Для збору і вывазу цвёрдых быт. адходаў (ЦБА) прызначаны машыны на шасі аўтамабіляў і трактароў: збіральныя з бакавой або тарцовай загрузкай (абсталёўваюцца захопамі-маніпулятарамі для падняцця і выгрузкі кантэйнераў у герметычны кузаў, дзе ЦБА ушчыльняюцца спец. плітой ці ротарам); транспартныя, закрытыя кузавы якіх маюць люкі для загрузкі ЦБА у пунктах перагрузкі або сарціроўкі. Для ачысткі калодзежаў ліўневай каналізацыі выкарыстоўваюць глеясосныя машыны з герметычнай цыстэрнай, помпавай устаноўкай і шлангам для забору глею; для прачысткі труб гар. каналізацыі — машыны гідрадынамічнай ачысткі (складаюцца з цыстэрны з вадой, помпавай устаноўкі, напорных шлангаў з насадкамі для прамыўкі). Рамонт гар. дарог (ямачны рамонт, ускрыццё асфальтабетоннага пакрыцця, укладка асфальту або брусчаткі) робіцца машынамі на шасі аўтамабіляў або трактароў з выкарыстаннем спец. абсталявання для рэзкі асфальту або грунту, прыгатавання і размеркавання пакрыццяў (бітумных масцік), укладкі і прыкочвання асфальту ці брусчаткі (гл. Дарожныя машыны). Для ўтрымання дарог у летні перыяд выкарыстоўваюць машыны паліва-мыечныя (маюць цыстэрну для вады і прыстасаванні для яе распылення) і падмятальна-ўборачныя (маюць шчотачнае абсталяванне, мех. або вакуумны вузел загрузкі пылу і смецця ў герметычную цыстэрну і прыстасаванне пылаўлоўлівання), у зімовы перыяд — снегаўборачныя машыны, універсальныя пагрузчыкі, пескараскідальнікі (абсталяваны бункерам для пясчана-саляной сумесі, механізмам раскідвання і плужна-шчотачным абсталяваннем), лёдасколвальнікі. Пры рамонце фасадаў будынкаў выкарыстоўваюць спец. вышкі і пад’ёмнікі, падвясныя люлькі, малагабарытныя ўстаноўкі для рамонту мяккіх дахаў і прыгатавання бітумных масцік непасрэдна на даху. Для догляду за газонамі і зялёнымі насаджэннямі выкарыстоўваюць газонакасілкі, апырсквальнікі, ямабуры, машыны для выдалення пнёў і здрабнення галінак і інш.

На Беларусі асн. распрацоўшчыкі К.м. — канструктарскія аддзелы НВА «Жылкамунтэхніка», вытворцы — Асіповіцкі з-д «Каммаш» і ВА «Белкамунмаш». Асобныя віды К.м. вырабляюць прамысл. прадпрыемствы (МАЗ, МТЗ, «Гомсельмаш», «Амкадор», «Белдартэхніка»), а таксама імпартуюцца з Расіі, Германіі, Францыі.

В.​А.​Бажэнаў, Л.​З.​Вакс.

Камунальныя машыны: 1 — смеццявоз з бакавой загрузкай (Асіповіцкі завод «Каммаш»); 2 — глеясосная машына (Германія); 3 — пескараскідальнік («Каммаш»); 4 — уборачная машына (Францыя); 5 — паліва-мыечная машына («Каммаш»); 6 — газонная касілка (Францыя).

т. 7, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

камуна́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. камуна́льны камуна́льная камуна́льнае камуна́льныя
Р. камуна́льнага камуна́льнай
камуна́льнае
камуна́льнага камуна́льных
Д. камуна́льнаму камуна́льнай камуна́льнаму камуна́льным
В. камуна́льны (неадуш.)
камуна́льнага (адуш.)
камуна́льную камуна́льнае камуна́льныя (неадуш.)
камуна́льных (адуш.)
Т. камуна́льным камуна́льнай
камуна́льнаю
камуна́льным камуна́льнымі
М. камуна́льным камуна́льнай камуна́льным камуна́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

камуна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да гарадской гаспадаркі і знаходзіцца ў ведамстве мясцовых органаў кіравання. Камунальная гаспадарка. Камунальнае будаўніцтва. Камунальныя ўстановы. Камунальныя паслугі. Камунальная кватэра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыллёва-камуна́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жыллёва-камуна́льны жыллёва-камуна́льная жыллёва-камуна́льнае жыллёва-камуна́льныя
Р. жыллёва-камуна́льнага жыллёва-камуна́льнай
жыллёва-камуна́льнае
жыллёва-камуна́льнага жыллёва-камуна́льных
Д. жыллёва-камуна́льнаму жыллёва-камуна́льнай жыллёва-камуна́льнаму жыллёва-камуна́льным
В. жыллёва-камуна́льны (неадуш.)
жыллёва-камуна́льнага (адуш.)
жыллёва-камуна́льную жыллёва-камуна́льнае жыллёва-камуна́льныя (неадуш.)
жыллёва-камуна́льных (адуш.)
Т. жыллёва-камуна́льным жыллёва-камуна́льнай
жыллёва-камуна́льнаю
жыллёва-камуна́льным жыллёва-камуна́льнымі
М. жыллёва-камуна́льным жыллёва-камуна́льнай жыллёва-камуна́льным жыллёва-камуна́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

камуна́льны, -ая, -ае.

1. гл. камуна.

2. Які мае адносіны да гарадской гаспадаркі.

Камунальныя паслугі.

Камунальная кватэра — кватэра, у якой жывуць некалькі сямей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

utility1 [ju:ˈtɪləti] n.

1. fml кары́сць, вы́гада

2. pl. (public) utilities камуна́льныя паслу́гі

3. comput. сэ́рвісная прагра́ма

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паслу́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -лу́г, ж.

1. Дзеянне, якое прыносіць карысць, дапамогу іншаму.

Сяброўская п.

Прапанаваць свае паслугі.

Мядзведжая п. (няўмелая дапамога, паслуга, якая прыносіць толькі шкоду).

2. мн. Бытавыя выгоды, якія даюцца каму-н.

Усе віды паслуг.

Бюро добрых паслуг.

Камунальныя паслугі (водаправод, асвятленне і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камуна́льны kommunl, Kommunl-, Geminde-;

камуна́льныя вы́бары Kommunlwahlen pl, Gemindewahlen pl;

камуна́льныя паслу́гі kommunle Denstleistungen;

камуна́льная гаспада́рка Kommunlwirtschaft f -, Gemindewirtschaft f -;

камуна́льная кватэ́ра Whnung mit mhreren Huptmietern; Geminschaftswohnung f -, -en, getilte Whnung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

komunalny

komunaln|y

камунальны;

przedsiębiorstwa ~e — камунальныя прадпрыемствы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

каму́на, -ы, мн. -ы, -му́н, ж.

1. Калектыў людзей, якія аб’ядналіся для супольнага жыцця пры абагуленні маёмасці і працы.

Жыць камунай.

Працоўная к.

2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах.

Парыжская камуна — рэвалюцыйны ўрад паўстанцкіх працоўных мас у Парыжы ў 1871 г.; першая спроба ўстанаўлення дыктатуры пралетарыяту.

|| прым. камуна́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Камунальныя выбары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)