Акадэмія камунальнай гаспадаркі РСФСР 1/479
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ПРАЕКТАВА́ННЯ АБ’Е́КТАЎ КАМУНА́ЛЬНАЙ ГАСПАДА́РКІ (Белкамунпраект) Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1968 у Мінску. Да 1969 Бел. ін-т праектавання капітальнага рамонту жылых і грамадскіх будынкаў і буд-ва камунальных аб’ектаў. Асн. кірункі работы: распрацоўка комплексных праектаў буд-ва і рэканструкцыі камунальных прадпрыемстваў, вытв. баз рамонтна-буд. арг-цый, аб’ектаў добраўпарадкавання, зялёнага буд-ва, гар. электратранспарту, перапрацоўкі быт. адкідаў, грамадз. абслугоўвання насельніцтва, цепла- і водазабеспячэння, каналізацыі і інш. аб’ектаў гар. гаспадаркі.
т. 2, с. 445
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛУ́ЖАНЫ РАБО́ТНІК ЖЫЛЛЁВА-КАМУНА́ЛЬНАЙ ГАСПАДА́РКІ БЕЛАРУ́СКАЙ ССР,
ганаровае званне, якое прысвойвалася высокакваліфікаваным рабочым, інж.-тэхн. работнікам і служачым жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія бездакорна прапрацавалі ў галіне не менш як 10 гадоў і асабліва вызначыліся ў выкананні планавых заданняў і сацыяліст. абавязацельстваў, ва ўкараненні новай тэхнікі і перадавых метадаў працы, у далейшым развіцці мат.-тэхн. базы галіны, забеспячэнні захаванасці і паляпшэнні эксплуатацыі жыллёвага фонду і аб’ектаў камунальнай гаспадаркі, павышэнні эканам. эфектыўнасці вытворчасці, якасці жыл. і камунальных паслуг і культуры абслугоўвання насельніцтва, у справе падрыхтоўкі кадраў, і актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 28.7.1978, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. Існавала да 1986.
Заслужаныя работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР
1979. А.М.Федарэнка.
1980. М.У.Аляксеенка, Г.А.Багданаў, Дз.Р.Мамонцьеў, В.Дз.Марозаў, А.Ц.Міхаліцын.
1981. У.Ц.Антоненка, Я.А.Асонаў, У.М.Кісялёў, М.П.Фальковіч.
1982. Л.Б.Авяр’янаў, М.А.Казлоў, А.Я.Рагатка, В.А.Шэкун.
1983. С.І.Галушка, М.П.Лысянкоў, А.А.Стэльмах.
1984. В.А.Баркун, Г.В.Габрыянчык.
1985. А.М.Акулін.
1986. І.С.Каструбай.
т. 6, с. 563
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
камуна́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
камуна́льны |
камуна́льная |
камуна́льнае |
камуна́льныя |
| Р. |
камуна́льнага |
камуна́льнай камуна́льнае |
камуна́льнага |
камуна́льных |
| Д. |
камуна́льнаму |
камуна́льнай |
камуна́льнаму |
камуна́льным |
| В. |
камуна́льны (неадуш.) камуна́льнага (адуш.) |
камуна́льную |
камуна́льнае |
камуна́льныя (неадуш.) камуна́льных (адуш.) |
| Т. |
камуна́льным |
камуна́льнай камуна́льнаю |
камуна́льным |
камуна́льнымі |
| М. |
камуна́льным |
камуна́льнай |
камуна́льным |
камуна́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
жыллёва-камуна́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
жыллёва-камуна́льны |
жыллёва-камуна́льная |
жыллёва-камуна́льнае |
жыллёва-камуна́льныя |
| Р. |
жыллёва-камуна́льнага |
жыллёва-камуна́льнай жыллёва-камуна́льнае |
жыллёва-камуна́льнага |
жыллёва-камуна́льных |
| Д. |
жыллёва-камуна́льнаму |
жыллёва-камуна́льнай |
жыллёва-камуна́льнаму |
жыллёва-камуна́льным |
| В. |
жыллёва-камуна́льны (неадуш.) жыллёва-камуна́льнага (адуш.) |
жыллёва-камуна́льную |
жыллёва-камуна́льнае |
жыллёва-камуна́льныя (неадуш.) жыллёва-камуна́льных (адуш.) |
| Т. |
жыллёва-камуна́льным |
жыллёва-камуна́льнай жыллёва-камуна́льнаю |
жыллёва-камуна́льным |
жыллёва-камуна́льнымі |
| М. |
жыллёва-камуна́льным |
жыллёва-камуна́льнай |
жыллёва-камуна́льным |
жыллёва-камуна́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КАНСТРУ́КТАРСКА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т ГАРАДСКО́Й ГАСПАДА́РКІ НАВУКО́ВА-ВЫТВО́РЧАТА АБ’ЯДНА́ННЯ «ЖЫЛКАМУНТЭ́ХНІКА» Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1977 у Мінску на базе некалькіх аддзелаў Белкамунпраекта. Асн. кірункі дзейнасці: навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія, праектныя і мантажна-наладачныя работы ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш. сферах гар. інфраструктуры.
В.А.Бажэнаў.
т. 7, с. 595
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛКАМУНПРАЕ́КТ,
гл. Беларускі інстытут праектавання аб’ектаў камунальнай гаспадаркі.
т. 3, с. 79
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕВЫТВО́РЧЫЯ АСНО́ЎНЫЯ ФО́НДЫ,
сукупнасць матэрыяльна-рэчавых каштоўнасцей (жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, быт. абслугоўвання, аховы здароўя, адукацыі, навукі і інш.), якія функцыянуюць доўгі час.
т. 11, с. 264
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛВОДАКАНАЛПРАЕ́КТ», Дзяржаўны праектны інстытут «Белводаканалпраект» Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1964 у Мінску як аддзел Ін-та «Саюзводаканалпраект». З 1992 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: тапаграфічныя, інж.-геал. і гідралаг. даследаванні, распрацоўка тэхн. дакументацыі на буд-ва сістэм і асобных збудаванняў прамысл. і пітнога водазабеспячэння, бытавой, вытв. і дажджавой каналізацыі для населеных пунктаў, прамысл. вузлоў прадпрыемстваў розных галін прам-сці, камунальнай і сельскай гаспадаркі; выкананне праектаў аховы падземных водаў ад забруджвання, лакальнай ачысткі прамысл. сцёкаў на тэр. прадпрыемстваў, станцый ачысткі прыродных і сцёкавых водаў, вадасховішчаў і вадаёмаў рознага прызначэння, збудаванняў рыбааховы на водапрыёмніках, шламанакапляльнікаў і накапляльнікаў адходаў вытв-сці, біял. сажалак і інш.
т. 3, с. 74
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЗАМА́С,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Ніжагародскай вобл., на р.Цёша (прыток Акі). Узнік у 1578 як горад-крэпасць. 111,3 тыс. ж. (1994). Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Машынабудаванне (вытв-сць рухавікоў, запчастак да аўтамабіляў, прылад, абсталявання для камунальнай гаспадаркі і інш.), лёгкая, харч. прам-сць. У Арзамасе была першая ў Расіі правінцыяльная школа жывапісу (1802—62).
т. 1, с. 477
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)