камуна́льна-жыллёвы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
камуна́льна-жыллёвы |
камуна́льна-жыллёвая |
камуна́льна-жыллёвае |
камуна́льна-жыллёвыя |
| Р. |
камуна́льна-жыллёвага |
камуна́льна-жыллёвай камуна́льна-жыллёвае |
камуна́льна-жыллёвага |
камуна́льна-жыллёвых |
| Д. |
камуна́льна-жыллёваму |
камуна́льна-жыллёвай |
камуна́льна-жыллёваму |
камуна́льна-жыллёвым |
| В. |
камуна́льна-жыллёвы (неадуш.) камуна́льна-жыллёвага (адуш.) |
камуна́льна-жыллёвую |
камуна́льна-жыллёвае |
камуна́льна-жыллёвыя (неадуш.) камуна́льна-жыллёвых (адуш.) |
| Т. |
камуна́льна-жыллёвым |
камуна́льна-жыллёвай камуна́льна-жыллёваю |
камуна́льна-жыллёвым |
камуна́льна-жыллёвымі |
| М. |
камуна́льна-жыллёвым |
камуна́льна-жыллёвай |
камуна́льна-жыллёвым |
камуна́льна-жыллёвых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
камуна́льна-бытавы́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
камуна́льна-бытавы́ |
камуна́льна-бытава́я |
камуна́льна-бытаво́е |
камуна́льна-бытавы́я |
| Р. |
камуна́льна-бытаво́га |
камуна́льна-бытаво́й камуна́льна-бытаво́е |
камуна́льна-бытаво́га |
камуна́льна-бытавы́х |
| Д. |
камуна́льна-бытаво́му |
камуна́льна-бытаво́й |
камуна́льна-бытаво́му |
камуна́льна-бытавы́м |
| В. |
камуна́льна-бытавы́ (неадуш.) камуна́льна-бытаво́га (адуш.) |
камуна́льна-бытаву́ю |
камуна́льна-бытаво́е |
камуна́льна-бытавы́я (неадуш.) камуна́льна-бытавы́х (адуш.) |
| Т. |
камуна́льна-бытавы́м |
камуна́льна-бытаво́й камуна́льна-бытаво́ю |
камуна́льна-бытавы́м |
камуна́льна-бытавы́мі |
| М. |
камуна́льна-бытавы́м |
камуна́льна-бытаво́й |
камуна́льна-бытавы́м |
камуна́льна-бытавы́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
камуна́льна-бытавы́ коммуна́льно-бытово́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
коммуна́льно-бытово́й камуна́льна-бытавы́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДОМ-КАМУ́НА,
тып жылога дома, які ўключаў жылыя, грамадска-гасп. памяшканні і ўстановы камунальна-быт. абслугоўвання. Першы Д.-к. ў Расіі пабудаваны ў 1904 у Пецярбургу. У 1920—30-я г. будаваліся ў Маскве і інш. гарадах. На Беларусі ў канцы 1920 — пач. 30-х г. пабудаваны Віцебскі дом-камуна, Гомельскі дом-камуна, дом камунальнага тыпу ў Бабруйску. 4-, 6-павярховыя дамы са складанай канфігурацыяй плана мелі галерэйную і калідорную планіроўку. На першых паверхах размяшчаліся грамадскія памяшканні (залы, холы, бібліятэка-чытальня, сталовая, дзіцячая ўстанова), у цокальным — камунальна-бытавыя. на 2—6-м — жылыя пакоі, агульныя кухні, санвузлы.
А.А.Воінаў.
т. 6, с. 182
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДНІКІ́,
вёска ў Івянецкім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр камунальна-унітарнага прадпрыемства «Крыніца». За 35 км на ПдУ ад горада і 52 км ад чыг. ст. Валожын, 65 км ад Мінска. 317 ж., 118 двароў (2001). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 13, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЯ́ХАВІЦКІ»,
торфабрыкетны завод. Пабудаваны ў 1973 у в. Тухавічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Першапачатковая магутнасць з-да складала 120 тыс. т тарфяных брыкетаў за год, пасля рэканструкцыі ў 1984 магутнасць павялічылася да 160 тыс. т. Асн. прадукцыя (1999) — тарфяныя брыкеты (быт. паліва для насельніцтва і камунальна-быт. патрэб). Штогод з-д забяспечвае палівам 56 000 домаўладанняў жыхароў Беларусі.
т. 9, с. 435
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАВО́Е АЦЯПЛЕ́ННЕ,
від цэнтральнага ацяплення памяшканняў сухой насычанай парай, якая падаецца па параправодах ад паравога катла ў ацяпляльныя прылады. Адрозніваюць вакуум-паравыя (ціск пары ніжэйшы за атмасферны), нізкага (ціск да 0,17 МПа) і высокага (больш за 0,17 МПа) ціску сістэмы П.а., якія бываюць 1- і 2-трубныя. П.а. забяспечвае хуткае награванне памяшканняў, але па сан.-гігіенічных якасцях саступае вадзяному. Асн. недахоп — высокая т-ра пары (100 °C і вышэй). Выкарыстоўваецца ў грамадскіх, камунальна-быт. і прамысл. памяшканнях.
т. 12, с. 77
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДСКІ́ ПАСЁЛАК,
катэгорыя населенага пункта гар. тыпу, у якім не менш за 2 тыс. ж. і большасць з іх рабочыя, служачыя і члены іх сем’яў. На Беларусі ўведзены Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 27.9.1938 «Аб класіфікацыі населеных пунктаў Беларускай ССР». Пры аднясенні пэўнага нас. пункта да гарадскога пасёлка ўлічваецца таксама яго адм. значэнне, наяўнасць прамысл. і камунальна-быт. прадпрыемстваў, сац.-культ. устаноў. Большасць гарадскіх пасёлкаў Беларусі ўтворана з б. мястэчак, некаторыя — з вял. сёл і вёсак. На 1.1.1996 на Беларусі 95 гарадскіх пасёлкаў.
т. 5, с. 47
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗІФІКА́ЦЫЯ,
працэс выкарыстання гаручых газаў у розных галінах тэхнікі і на быт. патрэбы. Садзейнічае росту эфектыўнасці вытв-сці, паляпшэнню сан.-гігіенічных умоў працы і побыту.
Зараджэнне газіфікацыі адносіцца да 18 — пач. 19 ст., калі сталі скарыстоўваць газ для асвятлення гарадоў у Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі і інш. краінах. З развіццём газавай прамысловасці пачалося планамернае і мэтанакіраванае выкарыстанне прыроднага газу ў хім. прам-сці, металургіі, машынабудаванні, энергетыцы, буд-ве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы і інш. Найб. развіта ў ЗША, Расійскай Федэрацыі, Канадзе, Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ФРГ, Нідэрландах, Венгрыі, Польшчы, Румыніі, Алжыры, Лівіі і інш.
На Беларусі шырокая прамысл. і бытавая газіфікацыя пачалася з 1960, пасля буд-ва магістральнага газаправода Дашава—Мінск. Да 1964 прыродны газ атрымалі Брэст, Гродна, Баранавічы, Бярозаўская ДРЭС, Ваўкавыскі цэментны і Бярозаўскі вапнавы з-ды, на пач. 1971—52 гарады рэспублікі. Агульная працягласць газаправодаў на Беларусі каля 17 тыс. км (1995). Звадкаваны нафтавы газ пастаўляецца з Расійскай Федэрацыі. У 1995 прыродны газ выкарыстоўваўся ў 97 гарадах і пасёлках, амаль у 700 населеных пунктах. З агульнай колькасці рэалізаванага прыроднага газу выкарыстана: прамысл. прадпрыемствамі і электрастанцыямі 83%, камунальна-бытавымі прадпрыемствамі і насельніцтвам каля 8% (гл. табл.).
Развіццё газіфікацыі на Беларусі
|
1959 |
1960 |
1970 |
1995 |
| Выкарыстоўвалі газ: |
|
|
|
|
| прамысловыя прадпрыемствы |
44 |
678 |
1050 |
2000 |
| камунальна-бытавыя прадпрыемствы |
2 |
3695 |
6904 |
16 000 |
| Газіфікавана кватэр, тыс. |
15 |
390,7 |
808,2 |
3300 |
| Рэалізавана прыроднага газу, млн. м³ |
5,7 |
2514,6 |
2904,3 |
13 000 000 |
| Рэалізавана звадкаванага газу, тыс. т |
3,3 |
44 |
92 |
374 |
т. 4, с. 432
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)