КА́МСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА, Пермскае вадасховішча, на р. Кама,
у Пермскай вобл. Расіі. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запоўнена ў 1954—56. Пл. 1915 км², аб’ём 12,2 км³, даўж. 272 км, найб.шыр. 30 км, глыб. да 30 м. Ажыццяўляе сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 7,5 м. Палепшыла ўмовы суднаходства, выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і рыбнай гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ка́мскі
прыметнік, адносны
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
ка́мскі
ка́мская
ка́мскае
ка́мскія
Р.
ка́мскага
ка́мскай ка́мскае
ка́мскага
ка́мскіх
Д.
ка́мскаму
ка́мскай
ка́мскаму
ка́мскім
В.
ка́мскі (неадуш.) ка́мскага (адуш.)
ка́мскую
ка́мскае
ка́мскія (неадуш.) ка́мскіх (адуш.)
Т.
ка́мскім
ка́мскай ка́мскаю
ка́мскім
ка́мскімі
М.
ка́мскім
ка́мскай
ка́мскім
ка́мскіх
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ГОРНАХІМІ́ЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна горназдабыўной прамысловасці, якая займаецца здабычай, першаснай перапрацоўкай і абагачэннем сыравіны (фасфатных, серных, борных, мыш’яковых, барыевых і барытавых руд, прыродных сульфату натрыю, калійных солей, соды і кухоннай солі), а таксама атрыманнем брому, ёду і інш. рэчываў. Засн. на комплексным выкарыстанні сыравіны з мэтай павышэння эфектыўнасці вытв-сці, прадухілення забруджвання навакольнага асяроддзя адходамі і недапушчэння агульнага адмоўнага ўплыву сваіх працэсаў. Прадпрыемствы горнахімічнай прамысловасці пераважна з’яўляюцца часткай адпаведных спецыялізаваных аб’яднанняў, што ўключаюць аб’екты здабычы, перапрацоўкі зыходнай сыравіны, атрымання спадарожных рэчываў і разнастайных матэрыялаў. У месцах развіцця горнахімічнай прамысловасці паявіліся цэлыя прамысл. комплексы, з гарадамі, якія іх абслугоўваюць.
Узнікненне горнахімічнай прамысловасці як самаст. галіны вытв-сці звязана з неабходнасцю забеспячэння сельскай гаспадаркі мінер. ўгнаеннямі. У 1913 прамыслова развітыя краіны здабывалі каля 10 млн.т горнахім. сыравіны, з якой на самародную серу, флюарыты, бараты, бром, ёд і хромавую руду прыпадала каля 1,15 млн.т, астатняе — фасфатная сыравіна і калійныя солі. У 1980 у краінах з рыначнай эканомікай здабывалася 165 млн.т горнахім. сыравіны. Буйнейшыя здабытчыкі і краіны-экспарцёры — ЗША і Марока, буйнейшыя імпарцёры — дзяржавы Зах. Еўропы, Японія і Канада. У б.СССР здабыча фасфарытных (Ягор’еўскае і Вяцка-Камскае радовішчы) і апатыта-нефелінавых (на Кольскім п-ве) руд і іх перапрацоўка пачалася ў 1928—30-я г.; у 1980 здабыта 155 млн.т горнахім. сыравіны.
У Беларусі развіццё горнахімічнай прамысловасці пачалося з адкрыцця ў 1949 Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей (буйнейшае ў свеце). На базе іх здабычы і перапрацоўкі ўзнік г. Салігорск з ВА«Беларуськалій».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РМСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
Размешчана на ПнУУсх.-Еўрапейскай раўніны і на зах. схілах Паўн. і Сярэдняга Урала, у Расійскай Федэрацыі. Утворана 3.10.1938. Пл. 160,6 тыс.км². Нас. 2989 тыс.чал. (1997), гарадскога 77%. Цэнтр — г.Перм. Найб. гарады: Беразнікі, Салікамск, Чайкоўскі, Кунгур, Лысьва, Краснакамск, Чусавой. У складзе П.в. Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга. Цэнтр.ч. вобласці займае раўніна з далінай р. Кама, на З Верхнякамскае ўзв., на ПнЗПаўн. Увалы, на У хрыбты Паўн. Урала (выш. да 1469 м) і Сярэдняга Урала. Пашыраны карставыя формы рэльефу, у т. л.Кунгурская пячора. Радовішчы нафты, калійна-магніевых солей, каменнага вугалю, храмітаў, кухоннай солі, буд. матэрыялаў і інш. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -15 да -18 °C, ліп. 16—18 °C. Ападкаў ад 450 мм на ПдЗ да 800 мм на ПнУ. Гал.р. Кама з прытокамі Чусавая, Косьва, Вішара і інш.Камскае і Воткінскае вадасх. на р. Кама. Глебы пераважна падзолістыя і дзярнова-падзолістыя. Пад лесам каля 60% тэр. (піхтава-яловыя і мяшаныя лясы). На тэр. П.в. запаведнікі Басегі і Вішарскі. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне (вытв-сць абароннай прадукцыі, у т. л. ракетна-касм. тэхнікі, нафтапрамысл. і горна-шахтавага абсталявання, газавай апаратуры, буксіраў-плытаводаў, навігацыйнага абсталявання, турбагенератараў, электра- і авіярухавікоў, электрапомпаў, электрапіл, валачна-тралёвачных машын, пральных машын, магнітафонаў, тэлефонаў, веласіпедаў і інш.), хім. і нафтахім. (вытв-сцьмінер. угнаенняў, каўстычнай і кальцыніраванай соды, пластмасы, пральнага парашку, лакаў і фарбаў, гумава-тэхн. прадукцыі), лясная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая (вытв-сць фанеры, мэблі, кардону, шпалер, піхтавага алею). Развіты чорная (біметалы, сталь, пракат) і каляровая (тытанавая губка, метал. магній і яго сплавы) металургія, вытв-сцьбуд. матэрыялаў (цэмент, цэгла, шкло і інш.), лёгкая (шаўковая, трыкат., абутковая), паліграф. і харч.прам-сць. Здабыча нафты, каменнага вугалю, алмазаў, золата, буд. матэрыялаў і інш.Вытв-сць электраэнергіі на Камскай і Воткінскай ГЭС, Пермскай і Яйвінскай ДРЭС і інш. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых культур і малочна-мясной жывёлагадоўлі. Пад с.-г. ўгоддзямі каля 3 млн.га, пераважна на Пд вобласці. Пасевы збожжавых (жыта, ячмень, пшаніца, авёс) і кармавых культур. Бульба- і агароднінаводства. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак і коз. Даўж. чыгунак 1,5 тыс.км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём каля 8 тыс.км. Суднаходства па рэках Кама (гал. парты — Перм, Салікамск, Беразнікі), Чусавая, Вішара. Развіта сетка газа- і нафтаправодаў. Курорты Усць-Качка і Ключы.