кампрэ́сар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Машына для сціскання паветра, пары, газаў.

Кіслародны к.

|| прым. кампрэ́сарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампрэ́сар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кампрэ́сар кампрэ́сары
Р. кампрэ́сара кампрэ́сараў
Д. кампрэ́сару кампрэ́сарам
В. кампрэ́сар кампрэ́сары
Т. кампрэ́сарам кампрэ́сарамі
М. кампрэ́сары кампрэ́сарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кампрэ́сар м. компре́ссор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампрэ́сар, ‑а, м.

Машына для сціскання газаў. [На баржы] гудзе кампрэсар, падаючы праз шлангі пад вагу паветра. Карпюк.

[Ад лац. compressus — сцісканне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кампрэсар 3/289; 4/369; 5/313—314

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАМПРЭ́САР,

машына для сціскання і падачы паветра або газаў пад ціскам 0,2 МПа і вышэй. Машыны, якія сціскаюць паветра да 12 кПа, наз. вентылятарамі, да 0,2 МПа — паветрадуўкамі.

Адрозніваюць К.: аб’ёмныя (поршневыя і ратацыйныя, дзе сцісканне газу адбываецца пры змяншэнні замкнёнага аб’ёму), лапатачныя (цэнтрабежныя і восевыя, у якіх сілавое ўздзеянне на газ робіцца вярчальнымі лапаткамі) і струменныя (прынцып дзеяння падобны да струменных помпаў), нізкага (да 1 МПа), сярэдняга (да 10 МПа) і высокага (больш за 10 МПа) ціску. Поршневыя К. бываюць адна- і шматцыліндравыя, адна-, двух- і шматступеньчатыя; цэнтрабежныя і восевыя наз. таксама турбакампрэсарамі. Магутнасць К. дасягае дзесяткаў мегават (цэнтрабежныя і восевыя К.), падача 20 тыс. м³ /мін і больш (восевыя). К. выкарыстоўваюцца ў хім., газавай, нафтаперапр. і горнай прам-сці, авіяцыі, металургіі, машынабудаванні, энергетыцы, буд-ве, ваен. тэхніцы і інш.

Схемы кампрэсараў: а — поршневага (1 — фільтр, 2 — клапаны, 3 — поршань, 4 — цыліндр, 5 — крывашыпны механізм); б — ратацыйнага (1 — цыліндр, 2 — ротар са слізгальнымі пласцінамі); в — восевага (1 — цыліндр, 2 — ротар з рабочымі лапаткамі, 3 — нерухомыя лапаткі).

т. 7, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кампрэ́сар м. тэх. Komprssor m -s, -ssren, Verdchter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кампрэ́сар

(лац. compressor = які сціскае)

машына для сціскання паветра, газу, пары.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ды́зель-кампрэ́сар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ды́зель-кампрэ́сар ды́зель-кампрэ́сары
Р. ды́зель-кампрэ́сара ды́зель-кампрэ́сараў
Д. ды́зель-кампрэ́сару ды́зель-кампрэ́сарам
В. ды́зель-кампрэ́сар ды́зель-кампрэ́сары
Т. ды́зель-кампрэ́сарам ды́зель-кампрэ́сарамі
М. ды́зель-кампрэ́сары ды́зель-кампрэ́сарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мато́р-кампрэ́сар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мато́р-кампрэ́сар мато́р-кампрэ́сары
Р. мато́р-кампрэ́сара мато́р-кампрэ́сараў
Д. мато́р-кампрэ́сару мато́р-кампрэ́сарам
В. мато́р-кампрэ́сар мато́р-кампрэ́сары
Т. мато́р-кампрэ́сарам мато́р-кампрэ́сарамі
М. мато́р-кампрэ́сары мато́р-кампрэ́сарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)