кампле́кцыя, -і, ж.

Целасклад чалавека.

Чалавек магутнай камплекцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампле́кцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. кампле́кцыя
Р. кампле́кцыі
Д. кампле́кцыі
В. кампле́кцыю
Т. кампле́кцыяй
кампле́кцыяю
М. кампле́кцыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кампле́кцыя ж. компле́кция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампле́кцыя, ‑і, ж.

Будова цела (чалавека); целасклад. Заходжу. Увішная не па сваёй камплекцыі жанчына нясе насустрач мне працягнутую руку. Сабаленка.

[Ад лац. complexio — сувязь, злучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампле́кцыя ж. Körperbau m -(e)s, Gestlt f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кампле́кцыя

(лац. complexio = сувязь, злучэнне)

склад цела чалавека (напр. поўная к., сярэдняя к.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

компле́кция кампле́кцыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kompleksja

ж. уст. камплекцыя; целасклад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)