кампетэ́нтны, -ая, -ае.

1. Дасведчаны, аўтарытэтны ў якой-н. галіне.

К. спецыяліст.

Кампетэнтная думка.

2. Які мае пэўныя паўнамоцтвы.

Перадаць дакументы ў кампетэнтную арганізацыю.

|| наз. кампетэ́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампетэ́нтны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кампетэ́нтны кампетэ́нтная кампетэ́нтнае кампетэ́нтныя
Р. кампетэ́нтнага кампетэ́нтнай
кампетэ́нтнае
кампетэ́нтнага кампетэ́нтных
Д. кампетэ́нтнаму кампетэ́нтнай кампетэ́нтнаму кампетэ́нтным
В. кампетэ́нтны (неадуш.)
кампетэ́нтнага (адуш.)
кампетэ́нтную кампетэ́нтнае кампетэ́нтныя (неадуш.)
кампетэ́нтных (адуш.)
Т. кампетэ́нтным кампетэ́нтнай
кампетэ́нтнаю
кампетэ́нтным кампетэ́нтнымі
М. кампетэ́нтным кампетэ́нтнай кампетэ́нтным кампетэ́нтных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кампетэ́нтны компете́нтный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампетэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які мае дастатковыя веды ў якой‑н. галіне; дасведчаны. [Хадановіч], калі прызнацца, не надта быў кампетэнтны ў пытаннях севазвароту або ў справе ўгнаення палёў. Грамовіч. // Заснаваны на дасведчанасці; кваліфікаваны, аўтарытэтны. Кампетэнтная думка.

2. Які мае пэўныя паўнамоцтвы. Кампетэнтная арганізацыя.

[Ад лац. competens, competensis — адпаведны, здольны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампетэ́нтны

1. (пра чалавека) sáchverständig, sáchkundig;

2. (пра ўстанову) zúständig, befúgt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кампетэ́нтны

(лац. competens, -ntis = адпаведны, згодны)

1) які валодае кампетэнцыяй 1 (напр. к. вучоны, к-ая думка);

2) які мае пэўныя паўнамоцтвы (напр. к-ая арганізацыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

компете́нтный кампетэ́нтны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

competent [ˈkɒmpɪtənt] adj. кампетэ́нтны, дасве́дчаны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПРАРАГАЦЫ́ЙНЫЯ ПАГАДНЕ́ННІ ў міжнародным праве,

пагадненні, якія ўстанаўліваюць падсуднасць: суд або арбітраж якой краіны кампетэнтны вырашаць спрэчкі па знешнегандлёвых здзелках, што могуць узнікнуць паміж дагаворнымі бакамі. У выпадках, калі ўзнікае спрэчка, бакі могуць выбраць шляхам пагаднення любую падсуднасць.

т. 13, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

уме́лы geschíckt, gewándt; sáchkundig (кампетэнтны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)