кампа́ўнд

‘паравая машына’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кампа́ўнд кампа́ўнды
Р. кампа́ўнда кампа́ўндаў
Д. кампа́ўнду кампа́ўндам
В. кампа́ўнд кампа́ўнды
Т. кампа́ўндам кампа́ўндамі
М. кампа́ўндзе кампа́ўндах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кампа́ўнд

‘сумесь якіх-н. рэчываў’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кампа́ўнд кампа́ўнды
Р. кампа́ўнду кампа́ўндаў
Д. кампа́ўнду кампа́ўндам
В. кампа́ўнд кампа́ўнды
Т. кампа́ўндам кампа́ўндамі
М. кампа́ўндзе кампа́ўндах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кампа́ўнд м., спец. компа́унд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампа́ўнд, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

Спец.

1. ‑а. Паравая машына з двума цыліндрамі, у якіх пара працуе паслядоўна.

2. ‑у. Сумесь якіх‑н. рэчываў, якая не з’яўляецца хімічным злучэннем.

[Ад англ. compound — састаўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампа́ўнд

(англ. compound = састаўны)

1) паравая машына з двума цыліндрамі, у якіх пара працуе паслядоўна;

2) сумесь рэчываў, якая не з’яўляецца хімічным злучэннем;

3) ізаляцыйны матэрыял з асфальтавых і парафіністых рэчываў і масел.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кампа́ўнд-машы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кампа́ўнд-машы́на кампа́ўнд-машы́ны
Р. кампа́ўнд-машы́ны кампа́ўнд-машы́н
Д. кампа́ўнд-машы́не кампа́ўнд-машы́нам
В. кампа́ўнд-машы́ну кампа́ўнд-машы́ны
Т. кампа́ўнд-машы́най
кампа́ўнд-машы́наю
кампа́ўнд-машы́намі
М. кампа́ўнд-машы́не кампа́ўнд-машы́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кампа́ўнд-кана́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кампа́ўнд-кана́т кампа́ўнд-кана́ты
Р. кампа́ўнд-кана́та кампа́ўнд-кана́таў
Д. кампа́ўнд-кана́ту кампа́ўнд-кана́там
В. кампа́ўнд-кана́т кампа́ўнд-кана́ты
Т. кампа́ўнд-кана́там кампа́ўнд-кана́тамі
М. кампа́ўнд-кана́це кампа́ўнд-кана́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

компа́унд спец. кампа́ўнд, -да м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)