камера́льны, -ая, -ае (спец.).

Які адносіцца да лабараторнай апрацоўкі матэрыялаў, сабраных у час экспедыцый.

Камеральныя работы геолагаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камера́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. камера́льны камера́льная камера́льнае камера́льныя
Р. камера́льнага камера́льнай
камера́льнае
камера́льнага камера́льных
Д. камера́льнаму камера́льнай камера́льнаму камера́льным
В. камера́льны (неадуш.)
камера́льнага (адуш.)
камера́льную камера́льнае камера́льныя (неадуш.)
камера́льных (адуш.)
Т. камера́льным камера́льнай
камера́льнаю
камера́льным камера́льнымі
М. камера́льным камера́льнай камера́льным камера́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

камера́льны спец. камера́льный;

~ныя рабо́ты — камера́льные рабо́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камера́льны, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца ў кабінеце, лабараторыі (пра навуковую апрацоўку матэрыялаў, сабраных у час экспедыцый і палявых даследаванняў). Камеральныя работы. Камеральная апрацоўка матэрыялаў.

[Фр. cameral з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камера́льны

(с.-лац. cameralis = пакаёвы)

які праводзіцца ў кабінеце, лабараторыі;

к-ыя работы — апрацоўка матэрыялаў, сабраных у выніку палявых тапаграфічных, геалагічных і іншых даследаванняў;

к-ыя навукі — тое, што і камералістыка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

камера́льный камера́льны;

камера́льные рабо́ты камера́льныя рабо́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГЕАЛАГІ́ЧНАЯ ЗДЫ́МКА,

комплекс геал. даследаванняў на пэўнай тэр. з мэтай складання геалагічных картаў і выяўлення перспектыў на карысныя выкапні. У якасці асновы пры геалагічнай здымцы выкарыстоўваюць тапаграфічныя карты. Вылучаюць віды геалагічнай здымкі: на асобных лістах, групавую (на некалькіх лістах адначасова), для давывучэння знятых лістоў, аэрафота- і космааэрафотагеал., глыбінную і інш.

Падзяляецца на дробнамаштабную (для стварэння аглядальных геал. картаў), сярэднемаштабную (для прагнозных картаў) і буйнамаштабную (для пошукавых картаў). Уключае падрыхтоўчы, палявы і камеральны этапы. На ўсіх этапах праводзіцца дэшыфраванне аэрафота- і космаматэрыялаў. Завяршаецца геалагічная здымка стварэннем геал. карты, справаздачы або тлумачальнай запіскі.

На ўсёй тэр. Беларусі зроблена сярэднемаштабная геал. здымка (1:200 000), на асобных лістах — буйнамаштабная (1:50 000). Геолагаздымачныя работы вядзе Беларуская гідрагеалагічная экспедыцыя.

т. 5, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)