каменда́нцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каменда́нцкі каменда́нцкая каменда́нцкае каменда́нцкія
Р. каменда́нцкага каменда́нцкай
каменда́нцкае
каменда́нцкага каменда́нцкіх
Д. каменда́нцкаму каменда́нцкай каменда́нцкаму каменда́нцкім
В. каменда́нцкі (неадуш.)
каменда́нцкага (адуш.)
каменда́нцкую каменда́нцкае каменда́нцкія (неадуш.)
каменда́нцкіх (адуш.)
Т. каменда́нцкім каменда́нцкай
каменда́нцкаю
каменда́нцкім каменда́нцкімі
М. каменда́нцкім каменда́нцкай каменда́нцкім каменда́нцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каменда́нцкі коменда́нтский;

к. патру́ль — коменда́нтский патру́ль;

~кая гадзі́на — коменда́нтский час

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каменда́нцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каменданта, належыць яму. Каменданцкая служба. Каменданцкі патруль.

2. у знач. наз. каменда́нцкая, ‑ай, ж. Службовае памяшканне каменданта. Каля каменданцкай стаяў натоўп вайскоўцаў. Хадкевіч.

•••

Каменданцкая гадзіна гл. гадзіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каменда́нцкі Kommandnten-;

каменда́нцкая гадзі́на usgangssperre f - (рэжым)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

каменда́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна.

2. Вайсковы начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне.

К. горада.

К. лагера.

3. Асоба, адказная за які-н. грамадскі будынак.

К. інтэрната.

|| прым. каменда́нцкі, -ая, -ае.

Каменданцкая гадзіна — забарона без спецыяльнага дазволу з’яўляцца на вуліцы населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каменданцкі час

т. 7, с. 511

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

коменда́нтский каменда́нцкі;

коменда́нтский час каменда́нцкая гадзі́на;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сно́ўдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і сноўдацца. Быў ужо даволі позні вечар, даўно пачаўся каменданцкі час, але тут, дзе.. [дзяўчаты] ішлі, не заўсёды сноўдалі патрульныя. Кулакоўскі. Днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі. Чыгрынаў. Два аўтакраны сноўдалі ад склада да вагонаў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кру́жна,

1. Прысл. да кружны. Не сунімаючы разбегу, Дзе кружна, дзе і напрасткі, Навобмацак бяруць з-пад снегу Разгон вясновы ручайкі. Гаўрусёў.

2. безас. у знач. вык. Далёка, далей, чым па прамой. Краузе надумаў не хадзіць па вуліцы ў камендатуру, бо гэта было крыху кружна, а загадаў прарэзаць дзверы ў агарожы і праз двор выходзіў у каменданцкі будынак. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

час, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Бесперапынная і пастаянная змена мінут, гадзін, дзён і пад.

Ішоў ч., і наступіла лета.

Ч. не стаіць на месцы.

2. Прамежак пэўнай працягласці ў паслядоўнай змене гадзін, дзён, гадоў і пад., у які што-н. адбываецца.

Скараціць ч. вучобы.

Вольны ч.

Ч. падрыхтоўкі да спаборніцтваў.

3. Нейкі пэўны момант, у які што-н. адбываецца.

Ч. абеду.

Ч. адпраўлення цягніка.

Вызначыць ч. сходу.

4. Пара года, дня і пад.

Вячэрні ч.

Летні ч.

5. Перыяд, эпоха ў гісторыі або жыцці чалавека, народа, дзяржавы.

Даваенны ч. 3 незапамятных часоў.

6. Зручны момант, спрыяльная пара для чаго-н.

Упусціць ч. уборкі.

Самы ч. пайсці ў адпачынак.

Ч. сеяць.

7. У філасофіі: адна з асноўных аб’ектыўных (разам з прасторай) форм існавання матэрыі.

Паза часам і прасторай няма руху матэрыі.

8. У граматыцы: катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны дзеяння або стану да моманту гаворкі або да якога-н. іншага моманту.

Цяперашні ч.

Прошлы ч.

Будучы ч.

Каменданцкі час — забарона без асобага дазволу з’яўляцца на вуліцах населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.

Мясцовы час — час, які ўстанаўліваецца для пэўнага геаграфічнага пояса, раёна, для пэўнай мясцовасці.

Адзін час — на працягу нейкага часу; некалі, даўней.

Ад часу да часу; час ад часу — калі-нікалі, зрэдку.

Без часу — заўчасна, не пражыўшы адведзены час.

Да часу

1) часова;

2) раней тэрміну.

З часам — у будучым, некалі.

На скорым часе — неўзабаве, хутка.

На часах — на апошнім месяцы цяжарнасці (пра жанчыну).

Па часе — пасля таго, як ужо што-н. здарылася.

Тым часам — адначасова з гэтым, у той самы момант.

У добры час — пажаданне поспеху, удачы каму-н.

У свой час

1) некалі, калісьці, раней, у мінулым;

2) своечасова, калі ў чым-н. будзе патрэба, неабходнасць.

У час — своечасова, у патрэбны момант.

Час не чакае — нельга далей адкладваць, трэба спяшацца з выкананнем чаго-н.

Час прабіў — прыйшла, настала пара для чаго-н.

|| прым. ча́савы, -ая, -ае (да 1, 2, 4 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)