камво́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да гатункаў гладкіх тонкіх шарсцяных тканін і вырабаў з іх.

Камвольныя тканіны.

К. камбінат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камво́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. камво́льны камво́льная камво́льнае камво́льныя
Р. камво́льнага камво́льнай
камво́льнае
камво́льнага камво́льных
Д. камво́льнаму камво́льнай камво́льнаму камво́льным
В. камво́льны (неадуш.)
камво́льнага (адуш.)
камво́льную камво́льнае камво́льныя (неадуш.)
камво́льных (адуш.)
Т. камво́льным камво́льнай
камво́льнаю
камво́льным камво́льнымі
М. камво́льным камво́льнай камво́льным камво́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

камво́льны текст. камво́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Апрацаваны грэбенем для вырабу гладкіх тонкіх шарсцяных тканін (або пражы). // Выраблены з такой пражы. Камвольныя тканіны.

2. Прызначаны для вырабу тонкіх шарсцяных тканін. Камвольны камбінат.

[Ад ням. kammwolle — чэсаная воўна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камво́льны

(ад ням. Kammwolle = чэсаная воўна)

1) выраблены з тонкай чэсанай шэрсці (к-ыя тканіны);

2) заняты вырабам тонкіх шарсцяных тканін (к. камбінат).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МІ́НСКІ КАМВО́ЛЬНЫ КАМБІНА́Т.

Будаўніцтва пачата ў 1951 у Мінску. З 1955 працуюць часальная і прадзільная вытв-сці, з 1956 — ткацкая, з 1959 — аддзелачная. У 1969—78 і 1989—91 рэканструяваны. З 1994 адкрытае акц. т-ва «Камвольны камбінат», з 1996 — «Камволь». Асн. прадукцыя (1999): шарсцяныя і паўшарсцяныя касцюмныя, сукеначныя і дзіцячыя тканіны, пражы шарсцяныя, паўшарсцяныя і для трыкат. вырабаў. Пры камбінаце тэхн. вучылішча тэкстыльшчыкаў.

т. 10, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мінскі камвольны камбінат 4/61; 5/378; 6/347; 7/217, 243, 574; 10/87, 258; 11/300; 12/300, 301, 302, 681

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

камво́льный текст. камво́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ІВА́НАВА,

горад у Расіі, цэнтр Іванаўскай вобласці, на р. Увадзь. Засн. ў 1871. 472 тыс. ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці (меланжавы, камвольны, баваўняны камбінаты, тэкст. ф-кі). Машына- і станкабуд. (з-ды тэкст. і тарфянога машынабудавання, аўтакранаў, цяжкага станкабудавання, выпрабавальных прылад), лёгкая, дрэваапр., хім., харч. прам-сць. 7 ВНУ, у т. л. ун-т. Тэатры: драм., муз., лялек. Філармонія. Музеі: іванаўскага паркалю, гіст.-краязнаўчы і Дом-музей 1-га агульнагар. Савета рабочых дэпутатаў, маст., Дом-музей мастака Б.Л.Прарокава. Мемар. комплекс рэвалюцыі 1905—07. Каменны дом 17 ст. («Шчудраўская палатка»), драўляная царква 17 ст.

Іванава (Расія). Камвольны камбінат.

т. 7, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕМБІ́ЦКІ (Ібрагім Рафаілавіч) (17.10.1900, Мінск — 1.1.1974),

бел. графік. Скончыў Маскоўскі ін-т выяўл. мастацтва (1938), вучань У.А.Фаворскага. Працаваў у тэхніках ксілаграфіі і каляровай лінагравюры. Сярод твораў выкананыя ў тарцовай гравюры ілюстрацыі да аповесці Я.​Коласа «Дрыгва» (1938), серыі «Разгром белапольскіх акупантаў у 1920 г.» (1939—40), «Будынак політэхнічнага інстытута ў Мінску» (1953), «Мінскі жалезабетонны завод» (1958), «Мінскі камвольны камбінат» (1960) і інш. каляровыя лінагравюры «Выган жывёлы на Усход у час вайны», «Веснавая сяўба» (абедзве 1948), «Уборка ўраджаю» (1952). Творы Гембіцкага вылучаюцца ўраўнаважанасцю кампазіцыі, танальным багаццем гравіроўкі.

т. 5, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)