Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
камбіна́тм., в разн. знач. комбина́т;
хімі́чны к. — хими́ческий комбина́т;
к. бытавы́х паслу́г — комбина́т бытово́го обслу́живания;
вучэ́бны к. — уче́бный комбина́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
камбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.
1. Вялікае прамысловае прадпрыемства, якое аб’ядноўвае некалькі прадпрыемстваў, звязаных паміж сабой тэхналагічным працэсам або адміністрацыйна. Хімічны камбінат. Металургічны камбінат. Цэлюлозна-папяровы камбінат.// Аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў мясцовай прамысловасці або прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання. Раённы прамысловы камбінат. Камбінат бытавых паслуг.
2. Адна з форм капіталістычнай манаполіі — аб’яднанне розных прадпрыемстваў з мэтай вядзення канкурэнтнай барацьбы.
3. Аб’яднанне навучальна-выхаваўчых устаноў розных ступеней (напрыклад, інстытута і тэхнікума, дзіцячых яслей і сада) пры заводах, прадпрыемствах. Вучэбны камбінат.
[Ад лац. combinatus — злучаны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Камбінат 5/291
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБІНА́Т (позналац. combinatus злучаны ад combino злучаю),
1) прамысловае прадпрыемства, якое аб’ядноўвае некалькі тэхналагічна звязаных паміж сабой спецыялізаваных вытв-сцей. Асн. іх прыкметы: аб’яднанне разнастайных вытв-сцей, іх прапарцыянальнасць, тэхніка-эканам. і вытв. адзінства. Грунтуюцца на паслядоўнай перапрацоўцы сыравіны да атрымання гатовай прадукцыі, выкарыстанні адходаў вытв-сці для выпрацоўкі інш. відаў прадукцыі або на комплекснай перапрацоўцы сыравіны На Беларусі працуюць шынны, сілікатных вырабаў, камвольны, цэлюлозна-папяровы і інш. К. Некаторыя з іх з’яўляюцца аб’яднаннямі.
2) Адм. аб’яднанне не звязаных тэхналагічна прадпрыемстваў адной галіны (напр., у вугальнай прам-сці), дробных вытв-сцей, мясц. прам-сці (райпрамкамбінат), прадпрыемстваў быт. абслугоўвання, вучэбных фарміраванняў (вучэбны К.) Гл. таксама Камбінаванне ў вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
камбіна́т
(п.-лац. combinatus = злучаны)
1) аб’яднанне прамысловых прадпрыемстваў розных галін, у якім прадукцыя аднаго прадпрыемства служыць сыравінай або паўфабрыкатам для другога (напр. цэлюлозна-папяровы к.);
2) аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў мясцовай прамысловасці або прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання;
3) аб’яднанне навучальных устаноў розных ступеней пры якім-н. прадпрыемстве (вучэбна-вытворчы к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Домабудаўнічы камбінат 2/448, 449; 4/257, 443
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Беларуськалій», камбінат 12/16, 297, гл. Салігорскія калійныя камбінаты
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)