Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кама (р.) 2/274, 296; 3/150; 5/286
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МА,
у старажытнаіндыйскай міфалогіі бог кахання. Паводле ведаў, К. выйшаў («саманарадзіўся») з сэрца вярх. бога Брахмы; у эпасе ён — сын багіні прыгажосці Лакшмі. К. звычайна ўяўлялі ў выглядзе юнака з лукам і стрэламі, якімі ён насылаў на людзей каханне. Адмаўляць «дары» К. лічылася цяжкім грахом. Вобраз К. часта выкарыстоўваецца ў інд. л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МА (ад удм. кам — рака, цячэнне),
рака ў еўрап.ч. Расіі, левы прыток р. Волга. Даўж. 1805 км, пл.бас. 507 тыс.км². Бярэ пачатак на Верхнякамскім узв., упадае ў Куйбышаўскае вадасховішча. Цячэ паміж узвышшамі Высокага Заволжа, па шырокай, месцамі звужанай даліне. У вярхоўях рэчышча няўстойлівае і звілістае. Пасля ўпадзення р. Вішара — мнагаводная рака. Сцёк К. на значным працягу зарэгуляваны плацінамі Камскай, Воткінскай і Ніжнякамскай ГЭС, вышэй якіх створаны вадасховішчы. Гал. прытокі: Вішара, Чусавая, Белая (злева), Вятка (справа).
Жыўленне пераважна снегавое, а таксама падземнае і дажджавое. Ледастаў з пач.ліст. ў вярхоўях і канца ліст. ў нізоўях да красавіка. Сярэдні расход вады каля г. Набярэжныя Чаўны 2940 м³/с. Ніжэй рэйда Керчаўскі рэгулярнае суднаходства. Асн. гарады і парты: Салікамск, Беразнікі, Перм, Краснакамск, Сарапул, Набярэжныя Чаўны, Чыстапаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ка́маж. Káma f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Kama
[ˈkɑ:mə]
р. Ка́ма
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Kama
ж.р.Кама
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
НІЖНЯКА́МСК,
горад у Татарстане, цэнтр Ніжнякамскага раёна, у Расіі. Размешчаны на левым беразе р.Кама. Горад з 1966. Нас. 212,7 тыс.ж. (1996). Порт. Прам-сць: ВА «Ніжнякамскнафтахім», «Ніжнякамскшына», харч., лёгкая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБЯРЭ́ЖНЫЯ ЧАЎНЫ́,
горад у Рэспубліцы Татарстан, Расія, прыстань на р.Кама. 528,7 тыс.ж. (1996). Прам-сць; аўтамаб, вытв-сць велікагрузных аўтамабіляў КамАЗ, харч., дрэваапр., лёгкая, буд. матэрыялаў. Рамонтна-мех.з-д. Ніжнякамская ГЭС. Політэхн., пед. ін-ты. Тэатр лялек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЖНЯКА́МСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р.Кама, у Татарстане і Удмурцкай Рэспубліцы (Расія). Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запаўняецца з 1978. Пл. 2580 км², аб’ём 12,9 км³, даўж. 270 км, найб.шыр. 25 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 3 м. Палепшаны ўмовы суднаходства; выкарыстоўваецца для водазабеспячэння.