Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
каліта́, ‑ы, ДМ ‑ліце, ж.
1.Уст. Сумка для грошай; вялікі кашалёк. Над сіратою бог з калітою, ды з каліты ёй нічога не трапляе.З нар.
2.Уст. Грошы, багацце.
3.Абл. Паходная торба, сумка. Дастае тоўстую кнігу Дзед з вялікай каліты.Грахоўскі.[Марына] бярэ кусок асушка, Хлябок апошні з каліты.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІВА́Н IIІванавіч Красны
(30.3.1326, Масква — 13.11.1359),
князь звенігародскі і рузскі (1340—53], вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі [1353—59]. Другі сын Івана IКаліты, бацька Дзмітрыя Іванавіча Данскога. Прадоўжыў палітыку бацькі па аб’яднанні рус. зямель. Пры ім пачалося ўмацаванне на Русі аўтарытэту мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі Аляксея. Пазбягаў ваен. канфліктаў, выступаў трацейскім суддзёй сярод рус. князёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РМЫ, барма,
шыйныя каралі або круглы каўнер на ўрачыстым убранні візант. імператараў 10—15 ст., рус.вял. князёў і цароў (14—пач. 18 ст.). Вырабляліся з золата, серабра, парчы і інш. тканіны, упрыгожваліся жэмчугам, самацветамі, выявамі святых. Надзяваліся на каранацыі і ўрачысты выхад. На Русі бармы ўпершыню згадваюцца ў духоўнай грамаце Івана Каліты, пад назвай «оплечья» вядомы з 1216.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
энтэрако́кі
(ад энтэра- + кокі)
шарападобныя бактэрыі, якія жывуць у кішэчніку жывёл і чалавека і выклікаюць энтэрыты, каліты, эндакардыт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МЕ́НІНГ ((Menning) Карл) (11.5.1874, г. Тарту, Эстонія — 5.3.1941),
эстонскі рэжысёр; заснавальнік прафес. рэжысуры ў эст. т-ры. У 1883—1901 вучыўся ў Тартускім ун-це. У 1904—06 вывучаў маст. практыку т-раў Парыжа, Вены, Берліна. У 1906—14 узначальваў т-р «Ванемуйне» (Тарту). У 1918—37 на дыпламат. рабоце. Сярод пастановак: «Стаўпы грамадства» (1907), «Вораг народа» (1908) Г.Ібсена, «Возчык Геншэль» Г.Гаўптмана (1907), «На дне» М.Горкага (1909), «Ваўкалак» (1911), «Бог каліты» (1912) Кітцберга.
эстонскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў нац. драматургіі. У ранніх апавяданнях і п’есах вясковай тэматыкі выявілася яго рамантычна-рэаліст. светаўспрыманне. У драм. творах «У віхуры вятроў» (1906), «Хітры Антс і Нячысцік» (паст. 1907), «Бог каліты» (1915), «Лаўрытс» (1919, паст. пад назвай «Чырвоны певень», 1959), трагедыі «Пярэварацень» (паст. 1911), камедыі «Пракляты хутар» (1923), накіраваных супраць сац. несправядлівасці, разбуральна-згубнай улады грошай, прапаведаваў ідэю маральнага самаўдасканалення. Аўтар зб. «Вясковыя апавяданні» (кн. 1—5, 1915—21).