Калійныя ўгнаенні 5/257—258; 7/211, 469; 12/476

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Калійныя солі 5/257, 448; 10/50; 11/65; 12/16, 496

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛІ́ЙНЫЯ СО́ЛІ, каліевыя солі,

асадкавыя горныя пароды, складзеныя з лёгкарастваральных каліевых і каліева-магніевых мінералаў: сільвіну, карналіту, палігаліту і інш. Па марфалогіі саляных пакладаў вылучаюць: пластавыя, лінза-, купала-, штока- і гнездападобныя радовішчы. Колькасць аксіду калію K2O у прамысл. пакладах 12—30%. К.с. — асн. сыравіна, з якой атрымліваюць калійныя ўгнаенні, метал. калій і яго злучэнні. Найб. радовішчы ў Канадзе, Германіі, Расіі, Казахстане, ЗША. На Беларусі К.с. звязаны з саляноснай тоўшчай верхняга дэвону Прыпяцкага прагіну. Прамысл. запасы (1996) ацэньваюцца ў 6484,9 млн. т сырых солей (1128,7 млн. т аксіду калію) і сканцэнтраваны на Старобінскім і Петрыкаўскім радовішчах. Старобінскае радовішча распрацоўвае (запасы каля 800 млн. т аксіду калію) ВА «Беларуськалій».

т. 7, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛІ́ЙНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,

неарганічныя рэчывы, якія маюць солі калію, растваральныя ў вадзе. Выкарыстоўваюць для павелічэння ўрадлівасці і паляпшэння якасці с.-г. прадукцыі пераважна на дзярнова-падзолістых, пясчаных і супясчаных, тарфяна-балотных і лутавых глебах. Асабліва эфектыўныя пры ўнясенні пад бульбу, цукр. буракі, лён, грэчку, бабовыя культуры, сланечнік. Колькасць калію ў К.у. паказваюць у працэнтах аксіду калію K2O.

Найб. пашыранае ўгнаенне — хларыд калію KCl мае 58—62% K2O. ВА «Беларуськалій» вырабляе дробназярністы і грануляваны KCl, які атрымліваюць абагачэннем сільвінітавай руды флатацыйным метадам (прадукт ружовага колеру; гл. Флатацыя) ці метадам растварэння і крышталізацыі (прадукт белага колеру). Для падкормкі раслін, якім патрэбны натрый (напр., цукр. буракі), выкарыстоўваюць змешаную калійную соль (30—40% K2O), што атрымліваюць мех. змешваннем тонказдробненай сільвінітавай руды KCl-NaCl з KCl, і сырыя калійныя солі — здробненая сільвінітавая руда (12—15% K2O). Пад с.-г. культуры (бульба, лён, тытунь і інш.), на якасць якіх адмоўна ўплывае залішняя колькасць хлору ў глебе, уносяць бясхлорныя К.ў. — сульфат калію K2SO4 (46—50% K2O), калімагнезія (падвойны сульфат калію-магнію) K2SO4-MgSO4 (24—27% K2O). Хім. прам-сць выпускае таксама канцэнтраваныя азотнафосфарна-калійныя комплексныя ўгнаенні.

Літ.:

Технология калийных удобрений. 2 изд Мн., 1978.

Х.​А.​Александровіч.

т. 7, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

салігорскія калійныя камбінаты

т. 14, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Салігорскія калійныя камбінаты 2/445, 448—449 (укл.); 3/316, 570; 5/91, 257, 258; 7/233; 8/506; 9/330, 331; 11/57; 12/297

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

калі́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калі́йны калі́йная калі́йнае калі́йныя
Р. калі́йнага калі́йнай
калі́йнае
калі́йнага калі́йных
Д. калі́йнаму калі́йнай калі́йнаму калі́йным
В. калі́йны (неадуш.)
калі́йнага (адуш.)
калі́йную калі́йнае калі́йныя (неадуш.)
калі́йных (адуш.)
Т. калі́йным калі́йнай
калі́йнаю
калі́йным калі́йнымі
М. калі́йным калі́йнай калі́йным калі́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́лій, -ю, м.

Хімічны элемент, мяккі метал серабрыста-белага колеру.

|| прым. ка́ліевы, -ая, -ае і калі́йны, -ая, -ае.

Каліевыя солі.

Калійныя ўгнаенні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да калію. Калійная прамысловасць. Калійны камбінат. // Які змяшчае ў сабе калій. Калійныя солі. Калійныя ўгнаенні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́сфарна-ка́лійны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фо́сфарна-ка́лійны фо́сфарна-ка́лійная фо́сфарна-ка́лійнае фо́сфарна-ка́лійныя
Р. фо́сфарна-ка́лійнага фо́сфарна-ка́лійнай
фо́сфарна-ка́лійнае
фо́сфарна-ка́лійнага фо́сфарна-ка́лійных
Д. фо́сфарна-ка́лійнаму фо́сфарна-ка́лійнай фо́сфарна-ка́лійнаму фо́сфарна-ка́лійным
В. фо́сфарна-ка́лійны (неадуш.) фо́сфарна-ка́лійную фо́сфарна-ка́лійнае фо́сфарна-ка́лійныя (неадуш.)
Т. фо́сфарна-ка́лійным фо́сфарна-ка́лійнай
фо́сфарна-ка́лійнаю
фо́сфарна-ка́лійным фо́сфарна-ка́лійнымі
М. фо́сфарна-ка́лійным фо́сфарна-ка́лійнай фо́сфарна-ка́лійным фо́сфарна-ка́лійных

Крыніцы: prym2009.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)