Каліевая салетра 1/168; 9/329

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ка́ліевы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і калійны. Каліевая соль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́ліевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́ліевы ка́ліевая ка́ліевае ка́ліевыя
Р. ка́ліевага ка́ліевай
ка́ліевае
ка́ліевага ка́ліевых
Д. ка́ліеваму ка́ліевай ка́ліеваму ка́ліевым
В. ка́ліевы (неадуш.)
ка́ліевага (адуш.)
ка́ліевую ка́ліевае ка́ліевыя (неадуш.)
ка́ліевых (адуш.)
Т. ка́ліевым ка́ліевай
ка́ліеваю
ка́ліевым ка́ліевымі
М. ка́ліевым ка́ліевай ка́ліевым ка́ліевых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́лій, ‑ю, м.

Хімічны элемент, метал серабрыста-белага колеру.

•••

Марганцавакіслы калійкаліевая соль марганцавай кіслаты ў выглядзе цёмна-фіялетавых крышталяў.

[Араб. kali.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАЛІ́ЙНАЯ САЛЕ́ТРА, каліевая салетра,

тэхнічная назва калію нітрату, KNO3. Падвойнае комплекснае ўгнаенне, мае калій (44% у пераліку на аксід K2O) і азот (13%). Выкарыстоўваюць на розных глебах, пераважна пад культуры, адчувальныя да хлору (лён, бульбу, тытунь, вінаград).

т. 7, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ННЫ КА́МЕНЬ,

кіслая каліевая соль віннакаменнай кіслаты, гідратартрат калію, C4H5O6K. Утвараецца пры браджэнні вінаграднага соку (выпадае пры адстоі він). Выкарыстоўваюць у вытв-сці віннакаменнай к-ты і таргратаў інш. металаў, як пратраву пры фарбаванні тканін (гл. Вінныя кіслоты).

т. 4, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯЧЭ́БНАЕ ХАРЧАВА́ННЕ, дыетатэрапія,

выкарыстанне спец. рацыёнаў харчавання з лячэбна-прафілактычнымі мэтамі. Асн. прызначэнне — збалансаванасць рацыёну: забеспячэнне арганізма чалавека ў неабходных суадносінах бялкамі, тлушчамі, вугляводамі, незаменнымі амінакіслотамі, вітамінамі, мікраэлементамі і інш. Улічваецца таксама кулінарная апрацоўка, каларыйнасць, кансістэнцыя стравы, рэжым харчавання і інш. Існуе 15 асн. дыет (сталоў) і іх варыянты, таксама сутачныя рэжымы (разгрузачныя дні), спец. дыеты (нулявая, малочная, гароднінная, каліевая і інш.). Навук. асновы Л.х. распрацоўвае дыеталогія.

М.​В.​Шчавелева.

т. 9, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«НА́ТРЫЕВАЯ ПО́МПА», «натрыева-каліевая помпа»,

мембранны механізм, які падтрымлівае ў клетцы пэўныя суадносіны іонаў натрыю Na​+ і калію K​+ шляхам іх актыўнага транспарту супраць электрахім. і канцэнтрацыйнага градыентаў. Звычайна абмен катыёнамі паміж клеткай і навакольным асяроддзем адбываецца праз сістэму спец. мембранных каналаў па градыентах (пасіўны транспарт). Актыўны перанос супраць любога з градыентаў патрабуе затрат энергіі, якая паступае пры распадзе АТФ. Функцыянаванне «Н.п.» звязана з пераносам метабалітаў, а для нерв. і мышачных валокнаў таксама з механізмам узбуджэння і залежыць ад метабалізму клеткі. Гл. таксама Іонная праводнасць, Транспарт рэчываў.

С.​С.​Ермакова.

т. 11, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)