калібра́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. калібра́тар калібра́тары
Р. калібра́тара калібра́тараў
Д. калібра́тару калібра́тарам
В. калібра́тар калібра́тары
Т. калібра́тарам калібра́тарамі
М. калібра́тары калібра́тарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

калібра́тар

(ад калібр)

прыбор для настройкі і праверкі сродкаў вымярэння, а таксама для вымярэння параметраў некаторых электрычных мер.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

СВІП-ГЕНЕРА́ТАР (ад англ. sweep бесперапынны рух), генератар хісткай частаты,

тып генератара вымяральнага, на выхадзе якога частата эл. ваганняў аўтаматычна мяняецца паводле зададзенага закону. У спалучэнні з асцылографам дазваляе візуальна назіраць амплітудна- і фазачастотныя характарыстыкі радыётэхн. элементаў. Складаецца з задавальнага генератара, частотнага мадулятара, сістэмы аўтам. рэгулявання напружання (магутнасці) на выхадзе С.-г.; мае таксама рэзанансны частатамер (ці кварцавы калібратар) для атрымання частотных метак на экране асцылографа. Дыяпазон «хістання» частаты ў С.-г. дасягае актавы, выхадная магутнасць да 10 мВт.

т. 14, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)