калібрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што (спец.).

1. Правяраць або ўдакладняць калібр (у 1 знач.).

К. дрот.

2. Правяраць шкалу дзяленняў якога-н. вымяральнага прыбора.

К. тэрмометр.

|| наз. калібрава́нне, -я, н. і калібро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калібрава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. калібру́ю калібру́ем
2-я ас. калібру́еш калібру́еце
3-я ас. калібру́е калібру́юць
Прошлы час
м. калібрава́ў калібрава́лі
ж. калібрава́ла
н. калібрава́ла
Загадны лад
2-я ас. калібру́й калібру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час калібру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

калібрава́ць несов. калиброва́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калібрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. Вымяраць, правяраць калібр чаго‑н.; надаваць патрэбны калібр. Калібраваць утулкі. Калібраваць дрот.

2. Правяраць шкалу дзяленняў вымяральнага прыбора. Калібраваць тэрмометр.

3. Адбіраць для пасеву ці пасадкі (насенне, плады) дакладна вызначанай вагі, размеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калібрава́ць спец. kalibreren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

калібрава́ць

(фр. calibrer)

1) вымяраць, правяраць калібр чаго-н.; надаваць патрэбны калібр (напр. к. адтуліну, к. патроны);

2) правяраць шкалу дзяленняў вымяральнага прыбора (напр. к. тэрмометр).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

калибри́ровать несов., спец. калібрава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калиброва́ть несов., спец. калібрава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калібрава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да калібраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калібрава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. калібраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)