калясі́ць, каляшу́, калясі́ш, калясі́ць; калясі́м, калесіце́, каляся́ць; незак. (разм.).

Многа ездзіць, раз’язджаць у розных напрамках.

К. па ўсёй краіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калясі́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. каляшу́ калясі́м
2-я ас. калясі́ш калясі́це
калесіце́
3-я ас. калясі́ць каляся́ць
Прошлы час
м. калясі́ў калясі́лі
ж. калясі́ла
н. калясі́ла
Загадны лад
2-я ас. калясі́ калясі́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

калясі́ць несов., разг. (много ездить, разъезжать в разных направлениях) колеси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калясі́ць, каляшу, калясіш, калясіць; незак.

Разм. Хадзіць або ездзіць пятляючы, робячы кругі. Тыдзень ужо, як Піня не мог упарадкаваць як след коней, а калясіў па паляўнічай сцежцы Крайскім бокам. Пташнікаў. [Раманенка і шафёр] калясілі па гарадку, шукаючы патрэбную вуліцу. Шамякін. // Шмат ездзіць або хадзіць на розных мясцінах, у розных напрамках. Калясіць па свеце. □ Лявон Свірыдовіч, шафёр першага класа, адчуваў стомленасць. Паездка была нялёгкай. Чацвёра сутак калясілі яны па дарогах вобласці. Корбан. Шмат калясіў ты, разведчык, Многім няўдачам па зло, Там, дзе нагі чалавечай Можа зусім не было. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калясі́ць разм. viel hermfahren*, hermreisen vi (s), hermkommen* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

закалясі́ць, ‑ляшу, ‑лясіш, ‑лясіць; зак.

Пачаць калясіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

колеси́ть несов., разг.

1. (ездить) раз’язджа́ць, е́здзіць;

2. перен. калясі́ць;

колеси́ть по све́ту е́здзіць (калясі́ць) па све́це.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракалясі́ць, ‑ляшу, ‑лясіш, ‑лясіць; зак.

Разм.

1. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць пятляючы, робячы кругі. Мост, як і трэба было чакаць, аказаўся разбураны, і мы пракалясілі яшчэ некалькі дзесяткаў кіламетраў. Марціновіч.

2. Калясіць некаторы час. Пракалясіць усю ноч па лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

whirl2 [wɜ:l] v.

1. вярце́ць; вярце́цца

2. круці́ць; круці́цца;

Leaves whirled in the wind. Лісце кружылася на ветры.

3. прано́сіцца, імча́цца; калясі́ць

4. быць збянтэ́жаным; кружы́цца (пра галаву)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

kołować

незак.

1. калясіць; рухацца кругамі;

2. разм. хадзіць кругом ды навокал; гаварыць намёкамі;

3. разм. падманваць, ашукваць, круціць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)