калянда́рна-абра́давы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калянда́рна-абра́давы калянда́рна-абра́давая калянда́рна-абра́давае калянда́рна-абра́давыя
Р. калянда́рна-абра́давага калянда́рна-абра́давай
калянда́рна-абра́давае
калянда́рна-абра́давага калянда́рна-абра́давых
Д. калянда́рна-абра́даваму калянда́рна-абра́давай калянда́рна-абра́даваму калянда́рна-абра́давым
В. калянда́рна-абра́давы (неадуш.)
калянда́рна-абра́давага (адуш.)
калянда́рна-абра́давую калянда́рна-абра́давае калянда́рна-абра́давыя (неадуш.)
калянда́рна-абра́давых (адуш.)
Т. калянда́рна-абра́давым калянда́рна-абра́давай
калянда́рна-абра́даваю
калянда́рна-абра́давым калянда́рна-абра́давымі
М. калянда́рна-абра́давым калянда́рна-абра́давай калянда́рна-абра́давым калянда́рна-абра́давых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

калянда́рна-астранамі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калянда́рна-астранамі́чны калянда́рна-астранамі́чная калянда́рна-астранамі́чнае калянда́рна-астранамі́чныя
Р. калянда́рна-астранамі́чнага калянда́рна-астранамі́чнай
калянда́рна-астранамі́чнае
калянда́рна-астранамі́чнага калянда́рна-астранамі́чных
Д. калянда́рна-астранамі́чнаму калянда́рна-астранамі́чнай калянда́рна-астранамі́чнаму калянда́рна-астранамі́чным
В. калянда́рна-астранамі́чны (неадуш.)
калянда́рна-астранамі́чнага (адуш.)
калянда́рна-астранамі́чную калянда́рна-астранамі́чнае калянда́рна-астранамі́чныя (неадуш.)
калянда́рна-астранамі́чных (адуш.)
Т. калянда́рна-астранамі́чным калянда́рна-астранамі́чнай
калянда́рна-астранамі́чнаю
калянда́рна-астранамі́чным калянда́рна-астранамі́чнымі
М. калянда́рна-астранамі́чным калянда́рна-астранамі́чнай калянда́рна-астранамі́чным калянда́рна-астранамі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

калянда́рна-земляро́бчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калянда́рна-земляро́бчы калянда́рна-земляро́бчая калянда́рна-земляро́бчае калянда́рна-земляро́бчыя
Р. калянда́рна-земляро́бчага калянда́рна-земляро́бчай
калянда́рна-земляро́бчае
калянда́рна-земляро́бчага калянда́рна-земляро́бчых
Д. калянда́рна-земляро́бчаму калянда́рна-земляро́бчай калянда́рна-земляро́бчаму калянда́рна-земляро́бчым
В. калянда́рна-земляро́бчы (неадуш.)
калянда́рна-земляро́бчага (адуш.)
калянда́рна-земляро́бчую калянда́рна-земляро́бчае калянда́рна-земляро́бчыя (неадуш.)
калянда́рна-земляро́бчых (адуш.)
Т. калянда́рна-земляро́бчым калянда́рна-земляро́бчай
калянда́рна-земляро́бчаю
калянда́рна-земляро́бчым калянда́рна-земляро́бчымі
М. калянда́рна-земляро́бчым калянда́рна-земляро́бчай калянда́рна-земляро́бчым калянда́рна-земляро́бчых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

калянда́рна-пе́сенны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калянда́рна-пе́сенны калянда́рна-пе́сенная калянда́рна-пе́сеннае калянда́рна-пе́сенныя
Р. калянда́рна-пе́сеннага калянда́рна-пе́сеннай
калянда́рна-пе́сеннае
калянда́рна-пе́сеннага калянда́рна-пе́сенных
Д. калянда́рна-пе́сеннаму калянда́рна-пе́сеннай калянда́рна-пе́сеннаму калянда́рна-пе́сенным
В. калянда́рна-пе́сенны (неадуш.)
калянда́рна-пе́сеннага (адуш.)
калянда́рна-пе́сенную калянда́рна-пе́сеннае калянда́рна-пе́сенныя (неадуш.)
калянда́рна-пе́сенных (адуш.)
Т. калянда́рна-пе́сенным калянда́рна-пе́сеннай
калянда́рна-пе́сеннаю
калянда́рна-пе́сенным калянда́рна-пе́сеннымі
М. калянда́рна-пе́сенным калянда́рна-пе́сеннай калянда́рна-пе́сенным калянда́рна-пе́сенных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

калянда́рна-пла́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калянда́рна-пла́навы калянда́рна-пла́навая калянда́рна-пла́навае калянда́рна-пла́навыя
Р. калянда́рна-пла́навага калянда́рна-пла́навай
калянда́рна-пла́навае
калянда́рна-пла́навага калянда́рна-пла́навых
Д. калянда́рна-пла́наваму калянда́рна-пла́навай калянда́рна-пла́наваму калянда́рна-пла́навым
В. калянда́рна-пла́навы (неадуш.)
калянда́рна-пла́навага (адуш.)
калянда́рна-пла́навую калянда́рна-пла́навае калянда́рна-пла́навыя (неадуш.)
калянда́рна-пла́навых (адуш.)
Т. калянда́рна-пла́навым калянда́рна-пла́навай
калянда́рна-пла́наваю
калянда́рна-пла́навым калянда́рна-пла́навымі
М. калянда́рна-пла́навым калянда́рна-пла́навай калянда́рна-пла́навым калянда́рна-пла́навых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

калянда́рна-фалькло́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калянда́рна-фалькло́рны калянда́рна-фалькло́рная калянда́рна-фалькло́рнае калянда́рна-фалькло́рныя
Р. калянда́рна-фалькло́рнага калянда́рна-фалькло́рнай
калянда́рна-фалькло́рнае
калянда́рна-фалькло́рнага калянда́рна-фалькло́рных
Д. калянда́рна-фалькло́рнаму калянда́рна-фалькло́рнай калянда́рна-фалькло́рнаму калянда́рна-фалькло́рным
В. калянда́рна-фалькло́рны (неадуш.)
калянда́рна-фалькло́рнага (адуш.)
калянда́рна-фалькло́рную калянда́рна-фалькло́рнае калянда́рна-фалькло́рныя (неадуш.)
калянда́рна-фалькло́рных (адуш.)
Т. калянда́рна-фалькло́рным калянда́рна-фалькло́рнай
калянда́рна-фалькло́рнаю
калянда́рна-фалькло́рным калянда́рна-фалькло́рнымі
М. калянда́рна-фалькло́рным калянда́рна-фалькло́рнай калянда́рна-фалькло́рным калянда́рна-фалькло́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

калянда́рна-абра́давы календа́рно-обря́довый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каляндарна-земляробчыя песні 12/653

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Каляндарна-абрадавая паэзія 1/32; 2/569; 3/49; 5/284—285; 7/415; 8/418; 9/502; 10/170; 12/530—531

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЯНДА́РНА-АБРА́ДАВАЯ ПАЭ́ЗІЯ,

творчасць, якая суправаджала агр. святы і працу земляроба на працягу гаспадарчага года; від фальклору. Ёсць у многіх народаў Еўропы. Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў як нац. адметная з’ява склалася не пазней 14—16 ст. Яна багата развілася, добра захавалася і з’яўляецца феноменам бел. традыцыйнай культуры. Вылучаюцца 4 цыклы: зімовы, веснавы, летні і асенні. Кожная пара года мела адпаведныя рытуалы, звычаі, песеннае суправаджэнне. Агульнымі ў іх былі агр. аснова, мэтавая ўстаноўка, паасобныя матывы. Усе абрадава-песенныя комплексы прасякнуты клопатам пра будучыню сял. двара і сям’і: у пару засеяць ніву, вырасціць і сабраць ураджай, уратаваць яго ад стыхіі, статак — ад паморку і звяроў. Мела таксама эстэт. значэнне і гулліва-пацяшальную функцыянальнасць. Уключае больш за 25 песенных разнавіднасцей.

Зімовыя песні і абрады прызначаны былі загадзя паспрыяць ураджаю, зберагчы азімы пасеў, рунь на палях. Насычанасцю абрадамі і песнямі вылучаліся святкаванні беднай і шчодрай куцці, каляд. Шмат увагі ў час калядна-навагодніх урачыстасцей аддавалася агр. і любоўнай варажбе, розным гасп. павер’ям і прыкметам. Зорнае неба на куццю абяцала ўраджай ягад і грыбоў, іней на дрэвах — багатую квецень у садах, снег і мяцеліца — частае раенне пчол. Гал. месца ў зімовым цыкле належала калядаванню і шчадраванню. Паэт. ядро яго складалі калядныя песні (у г.л. шчадроўскія, гл. Шчадрэц), якім уласцівы метафарычнасць, сімвалізм, пластыка вобразаў. Зімовы цыкл уключаў піліпаўскія песні, ігрышчы, драм. дзействы з пераапрананнем, абрадавы абход з «казой», звяздой, аграрна-шлюбную гульню «Жаніцьба Цярэшкі» і інш. На масленіцу выконваліся масленічныя песні, іх прызначэнне — наблізіць прыход вясны. Яны суправаджалі гульні моладзі, абход двароў, дзе была сёлетняя нявеста, выражалі матыў заклінання будучага ўраджаю. Веснавыя песні і абрады былі закліканы асвячаць час адраджэння прыроды, пачатку палявых работ, яравых усходаў, выгану жывёлы на пашу. Веснавы цыкл абрадаў уключаў гуканне вясны, вяснянкі, валачобны абрад і валачобныя песні, ваджэнне карагодаў, абрадавы выган жывёлы на юр’еву расу і юраўскія песні, ушанаванне памяці продкаў на Радаўніцу, Сёмуху або Тройцу; з культам расліннасці звязаны русальны тыдзень з русаллямі, абрад куста, траецкія песні, русальныя песні, куставыя песні і інш. Летнія песні і абрады паводле архаічнай свядомасці адлюстроўвалі клопаты пра захаванне збажыны ў пару яе даспявання, павінны былі садзейнічаць паспяховаму збору ўраджаю. Абрады, звычаі, паданні, павер’і Купалля, маляўнічыя паводле зместу і формы, нясуць адбітак стараж. уяўленняў. Купальскія песні і пятроўскія песні пранікнёна паэтызуюць хараство прыроды ў пару яе найб. росквіту. Яны стварылі поўныя пяшчоты і першароднай чысціні дзявочыя вобразы, а таксама вобразы міфалагічныя. Уласна летнімі лічацца жніўныя песні, якія непасрэдна перадаюць атмасферу самай гарачай пары года ў жыцці сял. сям’і — жніва, цяжкай працы, перажыванняў жняі, сац. адносіны, якія асабліва выявіліся ў песнях часоў прыгону. Важны элемент летняга цыкла — дажынкі. Асенні перыяд, звязаны з уборкай яравых, выбаркай і апрацоўкай лёну, сяўбой азімых — заканчэннем палявых работ, характарызаваўся дамінаваннем у восеньскіх песнях, якія спявалі толькі жанчыны, перадвясельных матываў, развіццём у іх моцнага лірычнага пачатку. Сярод восеньскіх свят вылучаліся пакровы, багач і асабліва змітраўскія дзяды (асяніны). Позняя восень, калі наступала перадышка ў гасп. рабоце, была спрыяльным часам для традыц. збораў (вечарынкі, попрадкі і інш.), дзе спявалі, загадвалі загадкі, расказвалі казкі. У межах усіх цыклаў бытавалі талочныя песні, якія спявалі пры застоллі пасля талакі. Разам з валачобнымі і восеньскімі песнямі яны — нац. адметная частка бел. фальклору. У жанравых адносінах К.-а.п. вельмі разнастайная: апрача каларытных абрадаў і звычаяў яна ўключае заклінальныя, велічальныя, баладныя, жартоўныя, лірычныя песні, рацэі, прыказкі, прымаўкі, паданні. У каляндарных прыказках і прымаўках адлюстраваліся шматвяковыя назіранні над прыродай, практычныя веды, парады, філас. абагульненні («Сей авёс у гразь — будзеш як князь», «Якое семя, такое і племя!», «Прыйшоў багач — кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку»), К.-а.п. як паэзія зямлі па сваёй сутнасці пераняла ад прыроды, працоўна-вытв. земляробчага побыту сваю выяўл палітру. Міфал. вобразы, народжаныя фантазіяй, суіснуюць у ёй з тымі, што ўзяты з рэчаіснасці, створаны па законах рэаліст. мастацтва. Вобразы сонца, вясны, купалкі, жыта, спарыша, зямлі суседнічаюць з вобразамі селяніна-гаспадара, хлопца, дзяўчыны, жняі-пастацянкі і інш. У велічальных песнях шырока карыстаюцца гіпербалай, беручы параўнанні з касм. і гасп. сфер. Яна мае характэрныя пастаянныя эпітэты («вясна-красна», «раса мядовая», «сяўба залатая». «сярпы сталёвыя або залатыя», «віно зеляно»). Уплыў хрысціянства закрануў нар. паэзію вонкава. Яна толькі часткова ўспрыняла паасобныя элементы хрысц. міфалогіі. Юрай, Мікола, Ілья, Пятро з песень гадавога круга — тыя ж сяляне, ратаі і сейбіты. І клопат іх пра жыта караністае ды ядраное, пра юр’еву расу, пагодлівы сенакос, раі семяністыя ды мядзістыя — чыста сялянскі. Асн. песенны фонд К.-а.п. яшчэ досыць трывала захоўваецца ў памяці вясковых жыхароў старэйшага пакалення Высокая эстэт. вартасць лепшых узораў К.-а.п. мае значэнне жыватворнай крыніцы для прафес культуры — л-ры, музыкі, выяўл. мастацтва і інш.

Публ.:

Шырма Р.Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. Мн., 1962;

Песні сямі вёсак;

Традыц. нар. лірыка Міншчыны. Мн., 1973;

Жніўныя песні. Мн., 1974;

Песні народных свят і абрадаў. Мн., 1974;

Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі. Мн., 1975; Веснавыя песні. Мн, 1979; Валачобныя песні. Мн., 1980; Восеньскія і талочныя песні. Мн., 1981; Купальскія і пятроўскія песні. Мн., 1985; Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры. Гомельская вобл. Мн., 1989; Земляробчы каляндар: (Абрады і звычаі). Мн.. 1990; Паэзія беларускага земляробчага календара Мн., 1992; Жаніцьба Цярэшкі. Мн.,1993; Песні Беласточчыны. Мн., 1997.

Літ.:

Аничков Е.В. Весенняя обрядовая песня на Западе и у славян. Ч. 1—2. СПб., 1903—05;

Гілевіч Н. Наша родная песня Мн., 1968;

Круть Ю.З. Хліборобська обрядова поезія слов’ян. Київ, 1973;

Ліс.А Купальскія песні. Мн., 1974;

Ягож. Валачобныя песні. Мн., 1989;

Яго ж. Жніўныя песні. Мн., 1993;

Яго ж. Каляндарпаабрадавая творчасць беларусаў: Сістэма жанраў. Эстэт. аспект. Мн., 1998;

Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы, XIX — начало XX в.: Зимние праздники. М., 1973;

Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы, конец XIX — начало XX в.: Весенние праздники. М., 1977;

Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы. конец XIX — начало XX а: Летне-осенние праздники. М., 1978;

Кледарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы: Ист. корни и развитие обычаев. М., 1983;

Соколова В.К. Весенне-летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов, XIX — нач. XX в. М., 1979;

Гурский А.И. Зимняя поэзия белорусов. Мн., 1980;

Мажэйка З.Я. Песні беларускага Паазер’я. Мн., 1981;

Яе ж. Календарно-песенная культура Белоруссии. Мн., 1985;

Барташэвіч Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985;

Тавлай Г.В. Белорусское купалье: Обряд, песня. Мн., 1986, Круглов Ю.Г. Русские обрядовые песни. 2 изд. М., 1989;

Беларускія народныя абрады / Склад. Л.​П.​Касцюкавец. Мн., 1994.

А.​С.​Ліс, І.​У.​Саламевіч.

т. 7, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)