кальсо́ны, -аў.

Нацельныя мужчынскія штаны, споднікі, нагавіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кальсо́ны

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. кальсо́ны
Р. кальсо́наў
Д. кальсо́нам
В. кальсо́ны
Т. кальсо́намі
М. кальсо́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кальсо́ны, -наў ед. нет кальсо́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кальсо́ны кальсо́ны, -наў ед. нет, спо́днікі, -каў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кальсо́ны, ‑аў; адз. няма.

Споднія мужчынскія штаны; споднікі.

[Фр. caleçon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кальсо́ны мн разм гл споднікі

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кальсо́ны

(фр. caleçons)

споднія мужчынскія штаны; споднікі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Кальсо́ны ’споднія мужчынскія штаны’ (БРС, ТСБМ; клец., іўеў., КЭС; Сцяц., Сцяшк.). Як паказвае геаграфія, слова ў гаворкі магло трапіць з польск. мовы; польск. kalesony (фіксуецца і ў Віленскім слоўніку) узыходзіць да франц. caleçon ’споднікі’ і ў сваю чаргу перадае італ. calzoni ’споднія штаны’ (ад calza ’панчоха’, лац. calceus, якое да calx ’пятка’). У франц. мове зафіксавана і calçon (з 1680 г.), аднак, відаць, кальсоны да яе не ўзыходзіць. Бел. фармальна ідэнтычнае з рус. кальсоны, ва ўсякім выпадку ў слоўніку літаратурнай мовы, можа быць і русізмам, для якога мяркуюць польскае пасрэдніцтва, параўн. Шанскі, 2, К, 33.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

drawers [drɔ:z] n. pl. dated пантало́ны; кальсо́ны, спо́днікі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

underpants [ˈʌndəpænts] n. pl. спо́днікі, кальсо́ны; трусы́ (мужчынскія)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)