кальві́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. кальві́ль
Р. кальві́лю
Д. кальві́лю
В. кальві́ль
Т. кальві́лем
М. кальві́лі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кальві́ль, -ю, м.

Сорт паўднёвай яблыні з вялікімі ружова-жоўтымі яблыкамі, а таксама плады гэтай яблыні.

|| прым. кальві́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кальві́ль, -лю м. (сорт яблок) кальви́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кальві́ль, ‑ю, м.

1. Сорт паўднёвай яблыні з вялікімі ружавата-жоўтымі яблыкамі.

2. Плод гэтай яблыні.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кальві́ль

(фр. calville, ад Calville = назва мясцовасці ў Нармандыі)

сорт паўднёвай яблыні з вялікімі ружова-жоўтымі яблыкамі, а таксама плод гэтай яблыні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кальви́ль сад. кальві́ль, -лю м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)