калыма́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -ма́г, ж. (разм., іран.).

Пра нязграбныя калёсы, павозку, машыну.

|| прым. калыма́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калыма́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. калыма́га калыма́гі
Р. калыма́гі калыма́г
Д. калыма́зе калыма́гам
В. калыма́гу калыма́гі
Т. калыма́гай
калыма́гаю
калыма́гамі
М. калыма́зе калыма́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

калыма́га ж. колыма́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Калымага 5/278

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

калыма́га, ‑і, ДМ ‑мазе, ж.

Даўнейшая карэта з высока размешчаным кузавам. // Іран. Пра вялікія грузныя нязграбныя калёсы. Я і не звярнуў увагі, што мне насустрач грукоча ламавая калымага, ды гэтак грукоча, што аж зямлю, здаецца, скаланае. Сабаленка. На дарогу выпаўзла нязграбная калымага з двума вялікімі каламі. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калымага

т. 7, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Калыма́га ’даўнейшая карэта з высока размешчаным кузавам’ (ТСБМ), ’калёсы’ (ТСБМ; карм., Мат. Гом.); як прыклад да адказу на пытанне «Павозка для агульных работ» прыводзіцца ў Інстр. I. Што датычыць лексемы ў ТСБМ, гэта відавочнае «слоўнікавае» запазычанне; адносна паходжання калымага ’калёсы’ гл. каламажка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

колыма́га уст. калыма́га, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

landara

ж. калымага

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пабуксава́ць, ‑суе; зак.

Буксаваць некаторы час. Прайшлі дажджы, і мая «калымага» ў двух ла[г]чынах добра пабуксавала. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)