Калыба́ ’зыб на рацэ’ (гом., Яшк.). Дастаткова блізкія формы адзначаны ў рус. мове: раз. колыбка ’гайданка (на моры, возеры, рацэ)’ і асабліва адзначае Джэмсам colliboke ’хвалі’. Хутчэй за ўсе незалежныя ўтварэнні, вытворныя ад kolybati (аб якім гл. пад калываць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калыба́ Зыб на рацэ (Гом). Тое ж рабізна́ (РБС).

в. Калыбань Камар.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)