Калчачэ́я ’месца, дзе збіраюцца людзі, дзе гуляюць дзеці’ (слаўг., Яшк.). Утворана з талчачэя ’тс’, фанетычная трансфармацыя, відаць, не без уплыву наступных ‑ч‑. Талчачэя, у сваю чаргу, таксама лакальна абмежаванае (слаўг.), параўн. больш шырока вядомае рус. толчея ў падобным значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калчачэ́я Месца, дзе збіраюцца людзі, дзе гуляюць дзеці (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

талчачэ́я Месца, дзе збіраюцца людзі (Слаўг.). Тое ж калчачэя (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)