кало́ідны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кало́ідны кало́ідная кало́іднае кало́ідныя
Р. кало́іднага кало́іднай
кало́іднае
кало́іднага кало́ідных
Д. кало́іднаму кало́іднай кало́іднаму кало́ідным
В. кало́ідны (неадуш.)
кало́іднага (адуш.)
кало́ідную кало́іднае кало́ідныя (неадуш.)
кало́ідных (адуш.)
Т. кало́ідным кало́іднай
кало́іднаю
кало́ідным кало́іднымі
М. кало́ідным кало́іднай кало́ідным кало́ідных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кало́ідны колло́идный;

~ная хі́мія — колло́идная хи́мия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кало́ідны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да калоіду, з уласцівасцямі калоіду. Калоідны раствор.

•••

Калоідная хімія гл. хімія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кало́ідны

(ад калоід)

які мае адносіны да калоіду, з уласцівасцямі калоіду (напр. к. раствор).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кало́ід, -у, М -дзе, м. (спец.).

Некрышталізаванае клеепадобнае рэчыва (бялок, крухмал і інш.), прамежкавае паміж растворам і эмульсіяй.

|| прым. кало́ідны, -ая, -ае і калаіда́льны, -ая, -ае.

К. раствор.

Калоідная сістэма — гетэрагенная сістэма, якая складаецца з мноства дробных часцінак якога-н. рэчыва, што знаходзіцца ў суспензаваным стане ў аднародным асяроддзі.

Калоідная хімія — раздзел фізічнай хіміі, у якім разглядаюцца працэсы ўтварэння і разбурэння дысперсных сістэм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

колло́идный кало́ідны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРА́ЗІ ЛЯЧЭ́БНЫЯ,

пелоіды, асадкі вадаёмаў, тарфяныя паклады, вывяржэнні гразевых вулканаў і інш. абводненыя прыродныя аргана-мінер. ўтварэнні з лек. ўласцівасцямі. Фарміруюцца пад уплывам геал., кліматычных, гідрагеалагічных і інш. прыродных фактараў з мінер. часцінак, рэшткаў раслінных і жывёльных арганізмаў, калоідных раствораў, вады. Вял. ролю адыгрываюць мікраарганізмы (да 1 млрд. на 1 г сухой гразі). Выкарыстоўваюць пры гразелячэнні.

Ад 25 да 97% масы гразей лячэбных складае гразевы раствор — вытворнае вады ці рапы, мінералізацыя якога ад 0,01 г/л у торфе і сапрапелях да 350 г/л у сульфідных мулавых гразях; рэакцыя кіслая (торф) ці шчолачная (сульфідныя гразі). Грубадысперсную аснову гразей лячэбных складаюць гліністыя і пясчаныя часцінкі, слабарастваральныя солі кальцыю і магнію, грубыя арган. рэшткі. Калоідны комплекс гразей лячэбных уключае тонкадысперсную частку (памер часцінак менш за 0,001 мм) са складаных арган. і аргана-мінер. рэчываў. Адрозніваюць гразі лячэбныя арганічныя (у сухім рэчыве, напр., торфе, сапрапелі, арганікі больш за 10%) і неарганічныя (сульфідныя і сопачныя, у т. л. вулканічныя гразі). Асн. ўласцівасці гразей лячэбных: пластычнасць, высокая цеплаправоднасць, здольнасць да адсорбцыі, што забяспечвае добрае ўтрыманне гразей лячэбных на целе хворага, правядзенне лячэбных працэдур пры больш высокай т-ры (у параўнанні з воднымі), пазбаўленне ад мікробаў скуры хворага. У пазакурортных умовах і пры адсутнасці паўнацэнных натуральных выкарыстоўваюць штучныя гразі лячэбныя, паводле складу набліжаныя да прыродных. На базе буйных радовішчаў гразей лячэбных ствараюцца гразевыя курорты.

Я.В.Малашэвіч.

т. 5, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)