кало́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Адзінка вымярэння колькасці цеплыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кало́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кало́рыя кало́рыі
Р. кало́рыі кало́рый
Д. кало́рыі кало́рыям
В. кало́рыю кало́рыі
Т. кало́рыяй
кало́рыяю
кало́рыямі
М. кало́рыі кало́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кало́рыя ж. кало́рия;

вялі́кая к. — больша́я кало́рия;

мала́я к. — ма́лая кало́рия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кало́рыя, ‑і, ж.

Адзінка вымярэння колькасці цеплыні.

•••

Вялікая калорыя — колькасць цеплыні, патрэбная для павышэння тэмпературы аднаго кілаграма вады на адзін градус.

Малая калорыя — колькасць цеплыні, патрэбная для павышэння тэмпературы аднаго грама вады па адзін градус.

[Ад лац. calor — цеплыня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калорыя 4/183; 8/24; 11/103

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛО́РЫЯ (ад лац. calor цяпло),

пазасістэмная адзінка колькасці цеплаты. Абазначаецца кал, 1 кал = 4,1868 Дж, тэрмахім. К. роўная 4,1840 Дж. Пасля ўвядзення Міжнар. сістэмы адзінак (СІ) заменена джоўлем.

т. 7, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кало́рыя ж. фіз., біял. Kalore f -, -r¦en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кало́рыя

(ад лац. calor, -loris = цеплыня)

пазасістэмная адзінка вымярэння колькасці цеплыні, роўная 4,1868 джоўля.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

грам-кало́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. грам-кало́рыя грам-кало́рыі
Р. грам-кало́рыі грам-кало́рый
Д. грам-кало́рыі грам-кало́рыям
В. грам-кало́рыю грам-кало́рыі
Т. грам-кало́рыяй
грам-кало́рыяю
грам-кало́рыямі
М. грам-кало́рыі грам-кало́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кілагра́м-кало́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кілагра́м-кало́рыя кілагра́м-кало́рыі
Р. кілагра́м-кало́рыі кілагра́м-кало́рый
Д. кілагра́м-кало́рыі кілагра́м-кало́рыям
В. кілагра́м-кало́рыю кілагра́м-кало́рыі
Т. кілагра́м-кало́рыяй
кілагра́м-кало́рыяю
кілагра́м-кало́рыямі
М. кілагра́м-кало́рыі кілагра́м-кало́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)