кало́нкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кало́нкавы кало́нкавая кало́нкавае кало́нкавыя
Р. кало́нкавага кало́нкавай
кало́нкавае
кало́нкавага кало́нкавых
Д. кало́нкаваму кало́нкавай кало́нкаваму кало́нкавым
В. кало́нкавы (неадуш.)
кало́нкавага (адуш.)
кало́нкавую кало́нкавае кало́нкавыя (неадуш.)
кало́нкавых (адуш.)
Т. кало́нкавым кало́нкавай
кало́нкаваю
кало́нкавым кало́нкавымі
М. кало́нкавым кало́нкавай кало́нкавым кало́нкавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кало́нкавы коло́нковый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. калона.

2. Назва розных тэхнічных прыстасаванняў у форме падоўжанага цыліндра, звязанага з цэнтральным рэзервуарам, з якіх адпускаецца бензін, газ, вада і інш.

Бензінавая к.

Газавая к.

3. Рад лічбаў, слоў, размешчаных па вертыкалі; слупок тэксту ў газеце, кнізе.

К. лічбаў.

К. газетнага тэксту.

|| прым. кало́нкавы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Калонкавае свідраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коло́нковый техн. кало́нкавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МА́РЦІН ((Martin) Арчэр Джон Портэр) (н. 1.3.1910, Лондан),

англійскі біяхімік і фізікахімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1950). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1932), працаваў у ім, пасля ў Нац. ін-це мед. даследаванняў у Лондане. З 1965 праф. Вышэйшай тэхн. школы ў г. Эйндхавен (Нідэрланды). Навук. працы па выдзяленні вітаміну Е і нікацінавай к-ты, пеніцыліну і інш. Распрацаваў метады размеркавальнай храматаграфіі: на паперы (1941) і калонкавы газавадкасны (1952). Нобелеўская прэмія 1952 (разам з Р.Л.М.Сінгам).

А.Марцін.

т. 10, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)