Калені́ца ’попельны (паташны) завод, дзе перапальваецца (гартуецца) попел для канатнага завода’ (крыч., Меер, 1786). Відаць, рэгіянальнае ўтварэнне; адносна структуры параўн. укр. закарп. калениця ’посуд, у якім прыстаўляюць гліну для мазання’, параўн. калання ’пэцканне’, каляти ’пэцкаць, брудзіць’, рус. фальк. каленецкая страла ’гартаваная страла’. Да каліць ’паліць’, ’гартаваць’ гл. каліцца ’гартавацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каленіца Зольны (паташны) завод, дзе перапальваецца (каліцца) попел для канатнага завода (Крыч. Меер, 1786, 100). Тое ж пата́шня (Ст.-бел.). Параўн.: Кале́нчанка (прозвішча на Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)