каласавы́я, -ы́х.

Злакавыя збожжавыя расліны.

Уборка каласавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каласавы́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. каласавы́я
Р. каласавы́х
Д. каласавы́м
В. каласавы́я
Т. каласавы́мі
М. каласавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каласавы́я сущ., мн., бот. колосовы́е

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каласавы́я мн. с.-г. hrengräser pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

каласавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае суквецце ў выглядзе коласа. Каласавыя культуры. // у знач. наз. каласавы́я, ‑ых. Злакавыя збожжавыя расліны. Раннія каласавыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каласавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каласавы́ каласава́я каласаво́е каласавы́я
Р. каласаво́га каласаво́й
каласаво́е
каласаво́га каласавы́х
Д. каласаво́му каласаво́й каласаво́му каласавы́м
В. каласавы́ (неадуш.)
каласаво́га (адуш.)
каласаву́ю каласаво́е каласавы́я (неадуш.)
каласавы́х (адуш.)
Т. каласавы́м каласаво́й
каласаво́ю
каласавы́м каласавы́мі
М. каласавы́м каласаво́й каласавы́м каласавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

колосовы́е мн., сущ., бот. каласавы́я, -вы́х;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Hlmfrüchte pl бат. каласавы́я

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ко́лас, -а, мн. каласы́, каласо́ў, м.

1. Суквецце злакаў і некаторых іншых раслін, у якіх кветкі размяшчаюцца ўздоўж канца сцябла.

Каласы пшаніцы.

2. Суквецце з пладамі, насеннем гэтых раслін.

Спелы к. жытнёвы.

|| памянш. каласо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

|| прым. каласавы́, -а́я, -о́е.

Каласавыя культуры.

Уборка каласавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МУ́ХІ,

караткавусыя двухкрылыя (Brachycera) атр. двухкрылых насякомых. 2 падатр.: караткавусыя прамашыўныя (Brachycera-Orthorrhapha) і караткавусыя круглашыўныя (Brachycera-Cyclorrhapha). Каля 70 сям., больш за 80 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі трапляецца большасць сям., у т. л.: авадні, дразафілы, жужалі, журчалкі, злакавыя мухі, крывасоскі, ктыры, мініруючыя мушкі, мухі мясныя, муха пакаёвая, мухі сапраўдныя, сляпні, таўкачы, тахіны, вялікагалоўкі, ільвінкі, кветачніцы, М. гнаявыя, М. каласавыя, М. шведскія, саркафагі, стракатакрылкі і інш. Некат. віды — шкоднікі раслін, паразіты жывёл і чалавека, пераносчыкі ўзбуджальнікаў розных хвароб, яец гельмінтаў.

Даўж. 1—55 мм. Цела ўкрыта валаскамі і шчацінкамі. Галава рухомая, ротавыя органы накшталт хабатка. Вочы фасетачныя. Вусікі 3-членікавыя. Адна (пярэдняя) пара перапончатых крылаў, заднія ператвораны ў кароткія булавападобныя прыдаткі (жужальцы). Канечнасці з прысоскамі. Кормяцца: лічынкі — расліннымі і жывёльнымі тканкамі і рэшткамі, ёсць драпежнікі, некат. — паразіты; дарослыя — нектарам кветак, крывёю жывёл, гноем. Размнажаюцца яйцамі, у некат. жыванараджэнне лічынак. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі бязногія і безгаловыя, развіваюцца ў глебе, гнаі, тканках і рэштках раслін і жывёл. Кукалкі без кокана або ў псеўдакокане.

А.В.Дзерункоў.

т. 11, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)