каланізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Захапіўшы чужую краіну, ператварыць (ператвараць) у калонію (у 1 знач.).

2. Засяліць (засяляць) свабодныя землі перасяленцамі, каланістамі.

|| наз. каланіза́цыя, -і, ж.

|| прым. каланізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каланізава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. каланізу́ю каланізу́ем
2-я ас. каланізу́еш каланізу́еце
3-я ас. каланізу́е каланізу́юць
Прошлы час
м. каланізава́ў каланізава́лі
ж. каланізава́ла
н. каланізава́ла
Загадны лад
2-я ас. каланізу́й каланізу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час каланізу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каланізава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. каланізу́ю каланізу́ем
2-я ас. каланізу́еш каланізу́еце
3-я ас. каланізу́е каланізу́юць
Прошлы час
м. каланізава́ў каланізава́лі
ж. каланізава́ла
н. каланізава́ла
Загадны лад
2-я ас. каланізу́й каланізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час каланізава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каланізава́ць сов. и несов. колонизи́ровать, колонизова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каланізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Гвалтоўна ператварыць (ператвараць) у калонію (у 1 знач.).

2. Засяліць (засяляць) свабодныя землі перасяленцамі, каланістамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каланізава́ць

1. паліт. koloniseren vt;

2. (засяліць перасяленцамі) besedeln vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

каланізава́ць

(фр. coloniser)

1) ажыццяўляць каланізацыю 1;

2) засяляць незанятыя землі перасяленцамі, каланістамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

colonize [ˈkɒlənaɪz] v. каланізава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

каланізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да каланізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

колонизи́ровать сов. и несов. каланізава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)