КАЛАМІ́ТАВЫЯ (Calamitales),

парадак выкапнёвых раслін кл. хвашчоў. 2 сям. Вядомыя з ранняга карбону, росквіт у сярэднім карбоне, вымерлі ў пермі ці пач. трыясу. Засялялі нізінныя, часта забалочаныя прасторы.

Расліны ад дробных травяністых да буйных дрэвападобных выш. да 20 м, дыям. сцябла да 1 м, з інтэнсіўным галінаваннем. Сцябло падзялялася вузламі на міжвузеллі. На вузлах парасткаў месціліся кальчакі галін ці лінейнага лісця з адной жылкай. Спараносныя шышкі складаліся з пладушчага і стэрыльнага лісця (спарангіяфораў), якія чаргаваліся. Як і хвашчы, мелі вял. поласць на месцы стрыжня, але адрозніваліся ад іх моцным развіццём другаснай драўніны.

Т.​Р.​Абухоўская.

т. 7, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каламі́тавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каламі́тавы каламі́тавая каламі́тавае каламі́тавыя
Р. каламі́тавага каламі́тавай
каламі́тавае
каламі́тавага каламі́тавых
Д. каламі́таваму каламі́тавай каламі́таваму каламі́тавым
В. каламі́тавы (неадуш.)
каламі́тавага (адуш.)
каламі́тавую каламі́тавае каламі́тавыя (неадуш.)
каламі́тавых (адуш.)
Т. каламі́тавым каламі́тавай
каламі́таваю
каламі́тавым каламі́тавымі
М. каламі́тавым каламі́тавай каламі́тавым каламі́тавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)