ка́ламель

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ка́ламель
Р. ка́ламелі
Д. ка́ламелі
В. ка́ламель
Т. ка́ламеллю
М. ка́ламелі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́ламель ж., фарм. ка́ломель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́ламель, ‑і, ж.

Хлорыстая ртуць, выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

[Ад грэч. kalos — прыгожы і melas — чорны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАЛАМЕ́ЛЬ,

гл. ў арт. Ртуці хларыды.

т. 7, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́ламель

(ад гр. kalos = прыгожы + melas = чорны)

хлорыстая ртуць, белы атрутны парашок, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ка́ломель фарм. ка́ламель, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РТУ́ЦІ ХЛАРЫ́ДЫ,

злучэнні ртуці з хлорам: хларыд Hg2Cl2 (каламель) і дыхларыд ртуці HgCl2 (сулема). Бясколерныя крышт. рэчывы.

Каламель мае tпл 525 °C, шчыльн. 7150 кг/м³ (25 °C). Маларастваральная ў вадзе; не раствараецца ў этаноле, ацэтоне, дыэтылавым эфіры. Пры 400 °C, а таксама на святле раскладаецца на HgCl2 і ртуць. Выкарыстоўваюць для вырабу электродаў параўнання ў электрахіміі, як каталізатар у арган. сінтэзе, антысептык, Сулема мае tпл 280 °C, шчыльн. 5450 кг/м³. Раствараецца у вадзе (у растворы малекулы практычна не дысацыіруюць), этаноле, дыэтылавым эфіры, бензоле. На святле і ў паветры ў разбаўленых водных растворах раскладаецца з утварэннем Hg2Cl2 і хлорыстага вадароду. Выкарыстоўваюць для пратручвання насення, як моцны антысептык, каталізатар ў арган. сінтэзе, для сінтэзу ртуцьарган. злучэнняў і інш. Моцны яд.

т. 13, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kalomel, ~u

м. хім. каламель

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)