какаду́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. какаду́ какаду́
Р. какаду́ какаду́
Д. какаду́ какаду́
В. какаду́ какаду́
Т. какаду́ какаду́
М. какаду́ какаду́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

какаду́, нескл., м.

Род папугаяў з доўгім чубам і моцнай дзюбай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

какаду́ нескл., м., зоол. какаду́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

какаду́ зоол. какаду́ нескл., м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

какаду́, нескл., н.

Род папугаяў з доўгім чубам і моцнай дзюбай. Чорныя какаду. Белы какаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Какаду (сорт петуніі) 8/426

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАКАДУ́ (Kakatoeinae),

падсямейства гладкаязычных папугаяў. 5 родаў, 17 відаў. Пашыраны ад Калімантана і Філіпін да Аўстраліі і Тасманіі. Жывуць чародамі ў лясах і лесастэпах.

Даўж. цела 60—95 см. Характэрная адзнака — чуб на галаве. Апярэнне пераважна белае ці чорнае. Гняздуюцца ў дуплах дрэў або ў шчылінах скал. У кладцы 2—6 яец Кормяцца фруктамі, арэхамі, костачкамі і пладамі, зрэдку насякомымі. Добра імітуюць розныя гукі, у т. л. голас чалавека. У няволі жывуць да 70 гадоў.

Э.​Р.​Самусенка.

Какаду: 1 — жаўтачубы; 2 — чорны.

т. 7, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

какаду́

(ням. Kakadu, ад гал. kakatoe < малайск. kakatǔa)

папугай з доўгім чубам і моцнай дзюбай, пашыраны ў Аўстраліі, Тасманіі і на прылеглых астравах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

kakadu

нескл. ж. заал. какаду (Cacatua)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАПУГА́І, папугаепадобныя (Psittaci, Psittaciformes),

атрад птушак. Вядомы з міяцэну (каля 17 млн. г. назад). 1 сям., 7 падсям., 69 родаў, 324 віды. Пашыраны пераважна ў трапічнай і субтрапічнай зонах. Жывуць на дрэвах; гнёзды ў дуплах, расколінах скал, норах. Трымаюцца статкамі. Многія віды здольныя пераймаць чалавечую гаворку (ара, жако, какаду і інш.). Добра пераносяць няволю, многія віды аматары трымаюць як дэкар. птушак (на Беларусі — да 30 відаў: неразлучнікі, амазоны, какаду, жако, хвалістыя папугайчыкі і інш.). 27 відаў у Чырв. кнізе МСАП.

Даўж. ад 9,5 см (дзятлавыя П.) да 1 м (ара гіяцынтавы), маса адпаведна ад 10 г да 1 кг. Апярэнне пераважна яркае, стракатае. Галава вялікая, шыя кароткая. У многіх відаў на галаве чубок. Дзюба высокая, выгнутая, моцная; наддзюб’е рухома сучленена з лобнымі касцямі. Крылы закругленыя, дужыя. 1-ы і 4-ы пальцы на нагах павернуты назад. Пераважна расліннаедныя, часам спажываюць жывёльны корм. Манагамы. Нясуць 2—5 яец (зрэдку да 12). Гл. таксама Лоры, Нестары.

Э.​Р.​Самусенка.

Папугаі: 1 — разела; 2 — карлікавы; 3 — німфавы; 4 — сінялобы; 5 — каралевы.

т. 12, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)