КАЙМА́НАВЫЯ РЫ́БЫ (Lepisosteus),
род рыб атр. панцырных шчупакоў. 4 віды. Пашыраны ў прэсных водах Паўн. і Цэнтр. Амерыкі.
Даўж. да 4 м (зрэдку да 6 м), маса каля 150 кг. Характэрна вял. ўзроставая зменлівасць.
Цела ўкрыта моцным панцырам з неналягаючай рыбападобнай ганоіднай лускі. Рыла падоўжанае, нагадвае морду кракадзіла-каймана (адсюль назва). Кормяцца рыбай, падпільноўваюць здабычу з укрыцця. Зімуюць у ямах. Маюць прамысл. значэнне.
т. 7, с. 440
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кайма́навы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кайма́навы |
кайма́навая |
кайма́навае |
кайма́навыя |
| Р. |
кайма́навага |
кайма́навай кайма́навае |
кайма́навага |
кайма́навых |
| Д. |
кайма́наваму |
кайма́навай |
кайма́наваму |
кайма́навым |
| В. |
кайма́навы (неадуш.) кайма́навага (адуш.) |
кайма́навую |
кайма́навае |
кайма́навыя (неадуш.) кайма́навых (адуш.) |
| Т. |
кайма́навым |
кайма́навай кайма́наваю |
кайма́навым |
кайма́навымі |
| М. |
кайма́навым |
кайма́навай |
кайма́навым |
кайма́навых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)