Казённікі ’казённыя боты’ (Мат. Маг.). Аналагічныя ўтварэнні (таксама семантычныя кандэнсатар у рус. мове: пск. казённік ’дзяржаўная вінная крама’, маск. і інш. ’дзяржаўны лес’, вяц. ’сарафан’. Звяртае на сябе ўвагу ўсх. характар гэтага і папярэдняга слова, аднак бачыць тут уплыў рус. мовы нельга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

казё́ннік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. казё́ннік казё́ннікі
Р. казё́нніка казё́ннікаў
Д. казё́нніку казё́ннікам
В. казё́ннік казё́ннікі
Т. казё́ннікам казё́ннікамі
М. казё́нніку казё́нніках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)