Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
кадэ́т², -а, М -дэ́це, мн. -ы, -аў, м. (гіст.) Член канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.
|| прым.кадэ́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кадэ́т¹, -а, М -дэ́це, мн. -ы, -аў, м.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі: выхаванец кадэцкага корпуса (сярэдняй ваенна-навучальнай установы; гіст.).
2. Выхаванец, вучань сярэдняй вайсковай навучальнай установы.
|| прым.кадэ́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кадэ́тIм., воен., уст. каде́т
кадэ́тIIм., полит., уст. каде́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кадэ́т1, ‑а, М ‑дэце, м.
Выхаванец кадэцкага корпуса (гл. корпус).
[Фр. cadet.]
кадэ́т2, ‑а, М ‑дэце, м.
Член контррэвалюцыйнай канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі ў дарэвалюцыйнай Расіі. Умелі кадэты пусціць пыл у вочы. Людзі, не спакушаныя ў палітыцы, спачувалі ім, лічылі іх вялікімі апазіцыянерамі царызму і шмат надзей ускладалі на іх.Колас.
[Скарачэнне па назвах першых літар у словах: канстытуцыйны дэмакрат (к.-д. — ка-дэ); канчатак па аналогіі з кадэт 1.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кадэ́тмвайск Kadétt m -en, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кадэ́т
(фр. cadet)
выхаванец сярэдняй ваенна-навучальнай установы (кадэцкага корпуса) у Расійскай імперыі (1732—1917 гг).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
каде́тIIполит.кадэ́т, -та м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каде́тIвоен., уст.кадэ́т, -та м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мі́чман ’воінскае марское званне’ (ТСБМ). З рус.ми́чман (з 1710 г.) ’малодшы лейтэнант у флоце’, якое з англ.midshipman ’марскі кадэт’ (Фасмер, 2, 630; Крукоўскі, Уплыў, 83).