КАГА́ТНАЯ ГНІЛЬ буракоў,

хвароба караняплодаў буракоў у перыяд захоўвання, якая выклікаецца комплексам грыбоў і бактэрый. Найб. пашырана шэрая гніль (узбуджальнік — грыб Botritis cinerea) і фамоз (узбуджальнік — грыб Phoma betae). На хворых каранях з’яўляецца белы, шэры ці ружавата-белы налёт споранашэння грыба, потым фарміруюцца цёмныя склероцыі, якімі грыб зімуе. Пры фамозным гніенні грыбніца развіваецца ў тканках каранёў, надае ім цёмна-карычневы колер і фарміруе масы пладовых цел (пікнідаў). Пашкоджаныя караняплоды гніюць. Інфекцыя захоўваецца на раслінных рэштках, у глебе.

Кагатная гніль буракоў: 1 — пашкоджаны караняплод; 2 — канідыяносец і канідыі грыба.

т. 7, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кагатная гніль буракоў 2/471; 5/207

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кага́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кага́тны кага́тная кага́тнае кага́тныя
Р. кага́тнага кага́тнай
кага́тнае
кага́тнага кага́тных
Д. кага́тнаму кага́тнай кага́тнаму кага́тным
В. кага́тны (неадуш.)
кага́тнага (адуш.)
кага́тную кага́тнае кага́тныя (неадуш.)
кага́тных (адуш.)
Т. кага́тным кага́тнай
кага́тнаю
кага́тным кага́тнымі
М. кага́тным кага́тнай кага́тным кага́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)