ка́ва, -ы, ж.

1. Зярняты (насенне) трапічнай расліны — кававага дрэва.

К. ў зярнятах.

2. Напой, прыгатаваны з такіх молатых зярнят.

Чорная к.

Зварыць каву з малаком.

|| прым. ка́вавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ка́ва
Р. ка́вы
Д. ка́ве
В. ка́ву
Т. ка́вай
ка́ваю
М. ка́ве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ка́ва ж. ко́фе

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́ва, ‑ы, ж.

1. Тое, што і кофе (у 2 знач.). Жалудовая кава. □ Лайнер павінен быў узяць партыю бавоўны, кавы і какосавых арэхаў. Лынькоў.

2. Тое, што і кофе (у 3 знач.). [Госці] сядзелі за круглым сталом у белых пазалочаных крэслах і пілі з маленькіх кубачкаў пасляабедзенную каву. Маўр.

•••

Чорная кава — тое, што і чорны кофе (гл. кофе).

[Тур. kahwe з польск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кава

т. 7, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́ва ж Kffee, Kaffe m -s, -s;

ка́ва ў зярня́тах Bhnenkaffee m;

змо́латая ка́ва gemhlener Kffee

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ка́ва

(польск. kawa < тур. kahve, ад ар. kahva)

парашок з зярнят кафейнага дрэва, а таксама напітак з гэтага парашка; чорная к. — моцная кава без малака.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Ка́ва (БРС, ТСБМ, Гарэц., КТС, Сцяц. Нар., Шат., Яруш.). Як і ўкр. кава, бел. слова з польск. kawa; Слаўскі, 2, 105. У польск. мове kaffa, kafa адзначаны ў другой палавіне XVII ст. З араб. kahwaкава’ і ’гатунак лёгкага віна’. Араб. адназвы краіны Kaffa, дзе расце кававае дрэва. Крыніца запазычання для польск. kawaтур. kahve. Гл. кофе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́ва

(польск. kawa, ад ар. kahva)

тое, што і кофе.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ка́ва-брэйк

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ка́ва-брэйк
Р. ка́вы-брэ́йку
Д. ка́ве-брэ́йку
В. ка́ву-брэйк
Т. ка́вай-брэ́йкам
ка́ваю-брэ́йкам
М. ка́ве-брэ́йку

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)