КАБІНЕ́ЦКІЯ ЗЕ́МЛІ,
зямельныя ўладанні рас. імператараў і ўласнасць рас. імператарскай сям’і ў сярэдзіне 18 — пач. 20 ст. Вылучаны ў 1747, заканадаўча аформлены ў 1786. Знаходзіліся пад кіраваннем Кабінета яго імператарскай вялікасці, які ўваходзіў у склад Мін-ва імператарскага двара; не падлягалі продажу. Сканцэнтраваны пераважна ў Сібіры (Алтай, Забайкалле) і ч. Польшчы (маёнткі ў Варшаўскай губ.). У Сібіры К.з. займалі 67,8 млн. га (каля 3,3% усёй зямлі Рас. імперыі). На іх вялася здабыча золата, серабра, свінцу, медзі, дзейнічалі з-ды па выплаўцы жалеза, чыгуну, сталі. Пасля 1861 узмоцнена эксплуатаваліся лясы, зямля здавалася ў арэнду. У 1865—1907 на сібірскія К.з. пераселена каля 1 млн. рас. сялян. У 1917 К.з. нацыяналізаваны сав. уладай.
т. 7, с. 387
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кабіне́цкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кабіне́цкі |
кабіне́цкая |
кабіне́цкае |
кабіне́цкія |
| Р. |
кабіне́цкага |
кабіне́цкай кабіне́цкае |
кабіне́цкага |
кабіне́цкіх |
| Д. |
кабіне́цкаму |
кабіне́цкай |
кабіне́цкаму |
кабіне́цкім |
| В. |
кабіне́цкі (неадуш.) кабіне́цкага (адуш.) |
кабіне́цкую |
кабіне́цкае |
кабіне́цкія (неадуш.) кабіне́цкіх (адуш.) |
| Т. |
кабіне́цкім |
кабіне́цкай кабіне́цкаю |
кабіне́цкім |
кабіне́цкімі |
| М. |
кабіне́цкім |
кабіне́цкай |
кабіне́цкім |
кабіне́цкіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)