Кабільская мова 9/481

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кабі́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кабі́льскі кабі́льская кабі́льскае кабі́льскія
Р. кабі́льскага кабі́льскай
кабі́льскае
кабі́льскага кабі́льскіх
Д. кабі́льскаму кабі́льскай кабі́льскаму кабі́льскім
В. кабі́льскі (неадуш.)
кабі́льскага (адуш.)
кабі́льскую кабі́льскае кабі́льскія (неадуш.)
кабі́льскіх (адуш.)
Т. кабі́льскім кабі́льскай
кабі́льскаю
кабі́льскім кабі́льскімі
М. кабі́льскім кабі́льскай кабі́льскім кабі́льскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БЕРБЕ́РСКІЯ МО́ВЫ,

група сваяцкіх моў карэннага белага насельніцтва Паўн. і Зах. Афрыкі. Належаць да семіта-хаміцкіх моў і ўтвараюць моўныя астраўкі ў араб. асяроддзі. Падзяляюцца на 2 дыялектныя групы: кабільская, берабер, шлех, туарэг, зенага і інш. (пераважна на тэр. Марока, Маўрытаніі і Сахары); сукупнасць моў пад агульнай назвай зенет (Алжыр, Туніс, Трыпалітанія). Берберскім мовам уласцівы афіксацыя і ўнутраная флексія кораня, які можа складацца з дзвюх ці трох зычных. Большая частка моў беспісьмовая. Да гэтай групы адносяцца і мёртвыя мовы: лівійская, нумідыйская і гетульская.

Літ.:

Завадовский Ю.Н. Берберский язык. М., 1967.

А.Я.Міхневіч.

т. 3, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)