кабу́льскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кабу́льскі |
кабу́льская |
кабу́льскае |
кабу́льскія |
| Р. |
кабу́льскага |
кабу́льскай кабу́льскае |
кабу́льскага |
кабу́льскіх |
| Д. |
кабу́льскаму |
кабу́льскай |
кабу́льскаму |
кабу́льскім |
| В. |
кабу́льскі (неадуш.) кабу́льскага (адуш.) |
кабу́льскую |
кабу́льскае |
кабу́льскія (неадуш.) кабу́льскіх (адуш.) |
| Т. |
кабу́льскім |
кабу́льскай кабу́льскаю |
кабу́льскім |
кабу́льскімі |
| М. |
кабу́льскім |
кабу́льскай |
кабу́льскім |
кабу́льскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
НАДЖЫБУЛА́ (Мухамед) (6.8.1947, Кабул — 27.9.1996),
афганскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Кабульскі ун-т (1975). З 1965 чл. Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА), кіраваў нелегальным Дэмакр. саюзам студэнтаў. Чл. ЦК НДПА з 1977, Палітбюро ЦК з 1981. Пасля прыходу НДПА да ўлады (крас. 1978) старшыня яе Кабульскага к-та, пасол Афганістана ў Іране. У 1979—85 кіраўнік Службы дзярж. інфармацыі (дзяржбяспекі). З ліст. 1985 сакратар ЦК, з мая 1986 ген. сакратар ЦК НДПА, у 1990—92 — Партыі айчыны. У 1987—92 прэзідэнт Афганістана. Пасля вываду сав. войск узначаліў Вышэйшы савет абароны айчыны (1989—92). У крас. 1992 падаў у адстаўку, быў вымушаны хавацца ў прадстаўніцтве ААН у Кабуле. Пасля захопу талібамі (гл. Талібан) Кабула ў вер. 1996 пакараны смерцю.
т. 11, с. 119
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)