Каба́наўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Каба́наўка
Р. Каба́наўкі
Д. Каба́наўцы
В. Каба́наўку
Т. Каба́наўкай
Каба́наўкаю
М. Каба́наўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кабанаўка (в., Жлобінскі р-н) 4/416 (к.), 417, 583; 5/192; 6/262; 9/438

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАБА́НАЎКА,

вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пд ад г. Жлобін, 100 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Яшчыцы. 408 ж., 142 двары (1997). Лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. 2 брацкія магілы сав. воінаў і партызан.

т. 7, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЛО́БІНСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала са жн. 1941 да ліст. 1943 у Жлобіне і раёне Гомельскай вобл. Групы дзейнічалі ў Жлобіне: у паравозным дэпо (кіраўнік М.​І.​Елісееў, І.​М.​Казлоў, Г.​В.​Канаплянікава, Ц.​П.​Міненкаў, АП.​Цямінская), друкарні (Р.​П.​Баранаў, М.​П.​Калеснічэнка), раённай б-цы (У.​М.​Лабанаў), у вёсках Антонаўка (А.​І.​Севасцьянчык), Бабоўка (Н.​А.​Дражын), Кабанаўка (М.​Дз.​Антуськоў), Мормаль (І.​А.​Лебедзеў), Святое (А.​І.​Карунчык), Шчадрын (Л.​М.​Жураўлёва); у Малевіцкім сельсавеце (І.​М.​Шаўцоў). У 1942 узніклі новыя групы ў Жлобіне (Гарбатаў, С.​А.​Казлоў, Дз.​В.​Ніжнікаў, Т.​І.​Раміська, І.​І.​Цыркуноў), у вёсках Адраджэнне (П.​Б.​Кіраў), Папаратнае (В.​З.​Фамянок), Сельнае (П.​С.​Дзегцяроў), Старая Рудня (А.​П.​Капусцін, М.​Г.​Маршын), Шапарня (У.​Б.​Паўлаў). Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю і перадавалі яе партызанам, з якімі сумесна праводзілі дыверсіі па знішчэнні транспарту, баявой тэхнікі і жывой сілы акупантаў, знішчалі паравозы, на некалькі дзён паралізавалі дзейнасць чыг. вузла. У гонар баявых дзеянняў падпольшчыкаў і партызан на развілцы дарог каля в. Лугавая Вірня Жлобінскага р-на пастаўлены абеліск.

М.​Ф.​Шумейка.

т. 6, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)