каба́льны, -ая, -ае.

1. гл. кабала.

2. перан. Звязаны з цяжкімі ўмовамі, нявыгадны для аднаго з бакоў.

Кабальныя ўмовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каба́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каба́льны каба́льная каба́льнае каба́льныя
Р. каба́льнага каба́льнай
каба́льнае
каба́льнага каба́льных
Д. каба́льнаму каба́льнай каба́льнаму каба́льным
В. каба́льны (неадуш.)
каба́льнага (адуш.)
каба́льную каба́льнае каба́льныя (неадуш.)
каба́льных (адуш.)
Т. каба́льным каба́льнай
каба́льнаю
каба́льным каба́льнымі
М. каба́льным каба́льнай каба́льным каба́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каба́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каба́льны каба́льная каба́льнае каба́льныя
Р. каба́льнага каба́льнай
каба́льнае
каба́льнага каба́льных
Д. каба́льнаму каба́льнай каба́льнаму каба́льным
В. каба́льны (неадуш.)
каба́льнага (адуш.)
каба́льную каба́льнае каба́льныя (неадуш.)
каба́льных (адуш.)
Т. каба́льным каба́льнай
каба́льнаю
каба́льным каба́льнымі
М. каба́льным каба́льнай каба́льным каба́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каба́льны в разн. знач. каба́льный;

~ная зале́жнасць — каба́льная зави́симость;

~ныя хало́пы — каба́льные холо́пы;

к. дагаво́р — каба́льный догово́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каба́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кабалы (у 1, 2 знач.). Кабальная залежнасць. Кабальная павіннасць.

2. Які знаходзіцца ў кабале (у 2, 3 знач.); заняволены. Кабальныя халопы.

3. перан. Звязаны з цяжкімі ўмовамі, нявыгадны для аднаго з бакоў. Кабальны дагавор. Кабальныя ўмовы арэнды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каба́льны

1. (пра таго, хто ў кабале) lib¦eigen, hörig;

2. перан. (які закабаляе) drückend, knchtend;

каба́льны дагаво́р usbeuterischer Vertrg;

каба́льная здзе́лка ngleiches [ngerechtes] bkommen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кабала́, -ы́, ж.

1. У старажытнай і сярэдневяковай Русі: даўгавое абавязацельства, якое ставіла пазычальніка ў асабістую маёмасную залежнасць ад пазыкадаўцы, а таксама сама гэта залежнасць (гіст.).

2. перан. Поўная залежнасць ад каго-н.; прыгнёт.

Трымаць у кабале.

|| прым. каба́льны, -ая, -ае.

Кабальная залежнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каба́льный в разн. знач. каба́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Канча́лі ’крайнія вуліцы ў вёсцы; канец вуліцы, край населенага пункта’ (Яшк.). Вузкі бел. рэгіяналізм (з суфіксам ‑аль, які ўтварае назоўнікі з называннем прасторавых паняццяў, як круеаль ’кругавая дарога’, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146–147). Сюды ж кабальны ’канчатковы’ (Гарэц., Др.-Падб.). Падобнае ўтварэнне ў лексемы канчулянец ’жыхар канца вёскі’ (карэліц., Нар. словатв.) і канчанец ’тс’ (Янк. ©), канчані (мн.) ’тс’ (бялын., Янк. Мат.). Гл. таксама канчар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗДО́ЛЬШЧЫНА,

від арэнды зямлі, пры якой арэндная плата выплачвалася ўласніку зямлі доляй ураджаю (часам да палавіны і больш). Узнікла пры рабаўласніцкім ладзе. Характэрна для феадалізму і неразвітых капіталіст. адносін. Існавала на Русі, у ВКЛ, Рас. імперыі. Пры станаўленні і развіцці капіталіст. адносін была пераходнай формай ад феад. арэнды зямлі да капіталістычнай, захавалася як перажытак прыгонніцтва ў форме адработак. Пасля сял. рэформы 1861 З. мела для большасці сялян-арандатараў кабальны, харч. характар. Практыкавалася сялянамі Беларусі. Здольшчык звычайна аддаваў землеўласніку ад <SYMBOL> да <SYMBOL> ураджаю збожжа або ўкосу сена. У 1913 пасевы здольшчыкаў у Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай губ. дасягалі 68,2% сял. пасеваў на надзельных і купленых землях. Гл. таксама Дольнікі.

В.П.Панюціч.

т. 7, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)