тавары́скасць, ‑і, ж.
Уласцівасць таварыскага. Андрыян і сам не ведае, з якога моманту пачалося пачуццё, дзе тая мяжа паміж таварыскасцю і каханнем. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пасалюбава́цца ’палюбавацца’ (паст., Сл. ПЗБ). Да любавацца < любіць (гл.). Устаўка ‑са‑, якая, відаць, з ‑ся‑, ужыта тут накшталт (ці пад уплывам) літ. поўнага варыянта зваротнага фарманта ‑si‑ ў прэфіксальных дзеясловах, напр., pasimyliti ’цешыцца каханнем’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЫЛЧА́НАЎ Рангел (н. 12.10.1928, Сафія),
балгарскі кінарэжысёр. Нар. арт. Балгарыі (1981). Скончыў Вышэйшы ін-т тэатр. мастацтва ў Сафіі (1952). Працаваў асістэнтам рэжысёра і акцёрам на Студыі маст. фільмаў (Сафія). З 1958 выступае як рэжысёр: «Першы ўрок» (1960), «Сонца і цень» (1962), «Інспектар і ноч» (1963), «Ваўчыца» (1965), «З каханнем і пяшчотай» (1978), «Апошнія жаданні» (1983). Яго фільмы вызначаюцца псіхал. глыбінёй, паэтычнасцю, іх пафас накіраваны на сцвярджэнне права чалавека на мір, шчасце, каханне.
т. 4, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
меладра́ма, ‑ы, ж.
1. Уст. Драма са спевамі і музыкай.
2. Драматычны жанр і твор, якія характарызуюцца звышнатуральным драматызмам, знешнімі эфектамі, маралізацыяй. Гурткоўцы паказалі п’есу з дарэвалюцыйнага жыцця, нейкую меладраму з нешчаслівым каханнем. Краўчанка.
3. перан. Пра падзеі, перажыванні, якія выклікаюць смех сваёй ненатуральнасцю і прыўзнятасцю.
[Ад грэч. melos — песня, мелодыя і drama — дзеянне, сцэнічны наказ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЭСЕ́НАВА Таўшан (23.11.1915, аул Юзбашы, Туркменістан — 15.4.1988),
туркменская пісьменніца. Нар. пісьменніца Туркменістана (1974). Вучылася ў Ашгабацкім пед. ін-це (1937—39). Друкавалася з 1928. Паэзія характарызуецца ўплывам нар. творчасці: зб-кі «Жанчынам Усходу» (1951), «Чырвоныя кветкі» (1962), «Позіркі ўдалячынь» (1967). Аўтар гіст. аповесці «Дыпломная праца» (1964), п’ес «Шэмшат» (1938), «Цюльпаны» (1968), «Тваім каханнем» (паст. 1969), «Жонка з вышэйшай адукацыяй» (1974), кн. нарысаў «Узыдзе сонца — увесь свет убачыць» (1973). На бел. мову яе асобныя творы пераклаў Р.Семашкевіч.
Літ.:
Сидельникова Л.М. Путь советской поэтессы. Ашхабад, 1970.
т. 18, кн. 1, с. 158
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЛАШНО́Ў Сяргей Іванавіч (10.9.1907, Масква — 6.4.1979),
бел. кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). Працаваў на кінастудыях «Міжрабпом-Русь» і «Ленфільм». З 1933 на «Беларусьфільме», дзе паставіў фільмы: маст. «Мянтуз», «Маска» (абодва 1938), «Песня пра дружбу» (1941, з I Шапірам), «Зялёныя агні» (1955, з І.Шульманам), «Нашы суседзі» (1957), «Каханнем трэба даражыць» (1959), «Цешча» (1973) і інш.; дакумент. і навук.-папулярныя «Нашы дзеці» (у сааўт.), «Мінск адраджаецца» (абодва 1945), «Выяўленчае мастацтва БССР» (1958), «Вясёлка над Нёманам» (1970), «Родная зямля» (1972), «Паслуга за паслугу» (1977) і інш.
т. 15, с. 118
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
атулі́ць, атулю, атуліш, атуліць; зак., каго-што.
Агарнуць, ахінуць з усіх бакоў. Дай сваім плашчом цябе я атулю, мая надзея. Танк. Цішыня косамі шаўковымі атуліла саламяныя хаты. Лынькоў. // перан. Агарнуць, акружыць, падзяліць чым‑н. Сарву бялявую лілею, Надзею ласкай атулю. Пушча. Гэткім шчырым каханнем яе атуліў, З гэткай ласкай глядзеў ў яе сумныя вочы. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯЛЬЗА́ЦКІ Юрый Давыдавіч (31.12.1909, Варшава — 31.8.1963),
бел. кампазітар, дырыжор, піяніст. Скончыў Варшаўскую кансерваторыю па класах кампазіцыі і дырыжыравання (1934). На Беларусі з 1939. У 1940—47 у Дзярж. джаз-аркестры БССР, з 1949 канцэртмайстар Белдзяржэстрады, у 1958—61 маст. кіраўнік і гал. дырыжор канцэртна-эстраднага аркестра Бел. радыё. Сярод твораў муз. камедыя «Даліна шчасця» (паст. 1957); араторыя «Маёй Радзіме» (1963); Сюіта на тэмы польскіх нар. танцаў і Балетная сюіта для сімф. арк.; Канцэрт для скрыпкі з арк. (1955), «Ваенная фантазія», Фантазія на тэмы песень У.Алоўнікава (для эстр. арк.), музыка да кінафільмаў «Паўлінка», «Зялёныя агні», «Міколка-паравоз», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Каханнем трэба даражыць» (усе ў сааўт.), «Наперадзе круты паварот» і інш.
Дз.М.Жураўлёў.
т. 3, с. 403
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЦУЛЬ Эдуард Леанардавіч (н. 9.5. 1924, ст. Добрык Унецкага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. эстрадны спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1970). Вучыўся у Бел. кансерваторыі (1952—55). З 1952 артыст хору Бел. тэлебачання і радыё, з 1953 — Дзярж. акад. харавой капэлы Беларусі. У 1955—81 саліст эстрады Белдзяржфілармоніі, у 1990-я г. выступаў у складзе мужчынскага вак. ансамбля «Памяць сэрца» Рэсп. Палаца ветэранаў; пастаянны ўдзельнік міжнар. муз. фестывалю «Залаты шлягер» (Магілёў). Валодае голасам шырокага дыяпазону, яго выканальніцкай манеры ўласцівы глыбіня і эмацыянальнасць. У рэпертуары эстр. песні сучасных, у т. л. бел., кампазітараў, апрацоўкі нар. песень. Шэраг песень запісаны ім для бел., кінафільмаў («Каханнем трэба даражыць», «Я родам з дзяцінства» і інш.).
Г.М.Загародні.
т. 10, с. 490
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́МСКІ Якаў Данілавіч (1732—3.12.1812),
рускі акцёр, педагог. Паплечнік Ф.Р.Волкава. У 1740-я г. ўдзельнічаў у стварэнні т-ра ў Яраслаўлі. У 1752 разам з акцёрамі гэтага т-ра запрошаны ў Пецярбург і залічаны ў прыдворную трупу. З 1756 акцёр першага пастаяннага рус. публічнага т-ра. З 1764 выкладаў у АМ і кіраваў аматарскім т-рам вучняў. Яго творчасці ўласцівы самабытны прыродны камізм, здольнасць да імправізацыі; на сцэне смела пераадольваў умоўнасці класіцызму. Выступаў пераважна ў ролях слуг і маладых свавольнікаў: Ерамееўна («Недаростак» Дз.Фанвізіна), Васіль («Мот, каханнем выпраўлены» У.Лукіна), Созій, Скапэн («Амфітрыён», «Хітрыкі Скапэна» Мальера), Майсей («Школа зласлоўя» Р.Шэрыдана) і інш.
Літ.:
Асеев Б.Н. Русский драматический театр XVII—XVIII вв. М., 1958.
т. 17, с. 487
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)