Зі́мнікі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Зі́мнікі
Р. Зі́мнікаў
Д. Зі́мнікам
В. Зі́мнікі
Т. Зі́мнікамі
М. Зі́мніках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зі́мнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зі́мнік зі́мнікі
Р. зі́мніка зі́мнікаў
Д. зі́мніку зі́мнікам
В. зі́мнік зі́мнікі
Т. зі́мнікам зі́мнікамі
М. зі́мніку зі́мніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зі́мнік, ‑а, м.

Разм. Дарога, па якой ездзяць толькі зімой. З грэблі адыходзіў у бок зімнік, па якім вазілі зімой сена з балот. Лынькоў. Зімнікі заўсёды пракладаюцца найкарацей — нішто не замінае іх рабіць там, дзе ўлетку часам і нага чалавечая не можа ступіць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)