ЗЯЛЕ́НІЎНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,

агароднінныя расліны, якія выкарыстоўваюцца ў ежу зялёнымі (свежымі або кансерваванымі). Да З.к. адносяць цыбулю (на зялёнае пер’е), салату, шпінат, кроп, рэвень, шчаўе, пятрушку і сельдэрэй (на зелень), базілік духмяны, карыяндр (на зелень), капусту пекінскую і інш. З.к. маюць вял. колькасць вітамінаў і мінер. солей, добрыя на смак; прыдатныя на лячэбнае харчаванне.

Скараспелыя культуры, патрабавальныя да ўрадлівасці і вільготнасці глебы, пераносяць замаразкі да -5 °C. Высяваюцца ў адкрытым і ахаваным грунце некалькі разоў за год. Вырошчваюць у чыстай або ўшчыльненай (на памідорах, капусце) культурах, як папярэднік позніх культур.

т. 7, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зяле́ніўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зяле́ніўны зяле́ніўная зяле́ніўнае зяле́ніўныя
Р. зяле́ніўнага зяле́ніўнай
зяле́ніўнае
зяле́ніўнага зяле́ніўных
Д. зяле́ніўнаму зяле́ніўнай зяле́ніўнаму зяле́ніўным
В. зяле́ніўны (неадуш.)
зяле́ніўнага (адуш.)
зяле́ніўную зяле́ніўнае зяле́ніўныя (неадуш.)
зяле́ніўных (адуш.)
Т. зяле́ніўным зяле́ніўнай
зяле́ніўнаю
зяле́ніўным зяле́ніўнымі
М. зяле́ніўным зяле́ніўнай зяле́ніўным зяле́ніўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)