зыхо́дны, -ая, -ае.

Такі, з якога пачынаецца што-н.; пачатковы.

Зыходная пазіцыя.

Зыходны пункт гледжання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зыхо́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зыхо́дны зыхо́дная зыхо́днае зыхо́дныя
Р. зыхо́днага зыхо́днай
зыхо́днае
зыхо́днага зыхо́дных
Д. зыхо́днаму зыхо́днай зыхо́днаму зыхо́дным
В. зыхо́дны (неадуш.)
зыхо́днага (адуш.)
зыхо́дную зыхо́днае зыхо́дныя (неадуш.)
зыхо́дных (адуш.)
Т. зыхо́дным зыхо́днай
зыхо́днаю
зыхо́дным зыхо́днымі
М. зыхо́дным зыхо́днай зыхо́дным зыхо́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зыхо́дны (отправной) исхо́дный;

з. пункт гле́джання — исхо́дная то́чка зре́ния;

~дныя пазі́цыі — исхо́дные пози́ции

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зыхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, з якога пачынаецца што‑н.; пачатковы. Зыходная пазіцыя. Выхадны пункт погляду. □ Для беларускіх пісьменнікаў, якія выступіла заснавальнікамі нацыянальнай прозы, фальклорныя крыніцы з’явіліся ў некаторай ступені зыходным пунктам, ад якога яны адштурхоўваліся. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зыхо́дны usgangs-;

зыхо́дны пункт usgangspunkt m -(e)s, -e;

зыхо́дныя зве́сткі usgangsdaten pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

отправно́й зыхо́дны;

отправно́й пункт зыхо́дны пункт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

исхо́дный зыхо́дны;

исхо́дная то́чка зыхо́дны пункт;

исхо́дное положе́ние зыхо́днае стано́вішча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абарача́льны, -ая, -ае (спец.).

Здольны вяртацца ў свой першапачатковы, зыходны стан.

Абарачальныя рэакцыі.

|| наз. абарача́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

першаво́браз, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Першапачатковы, зыходны вобраз, выгляд чаго-н.

|| прым. першаво́бразны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадпасы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Тое, што і перадумова.

2. Зыходны пункт якога-н. разважання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)